H-II | |
Ракета H-II ў музеі Цукуба | |
Агульныя звесткі
| |
---|---|
Краіна | Японія |
Прызначэнне | ракета-носьбіт |
Распрацоўшчык | Mitsubishi Heavy Industries |
Вытворца | Mitsubishi Heavy Industries |
Кошт запуску | ¥19 млрд |
Асноўныя характарыстыкі
| |
Колькасць ступеней | 2 |
Даўжыня | 49 м |
Дыяметр | 4 м |
Стартавая маса | 260 т |
Вага, якая закідваецца | На НАА: 10060 кг На ГПА: 3930 кг |
Гісторыя запускаў
| |
Стан | не запускаецца |
Лік запускаў | 7 |
- паспяховых | 5 |
- няўдалых | 1 |
- часткова няўдалых | 1 |
Першы запуск | 3 лютага 1994 |
Апошні запуск | 15 лістапада 1999 |
H-II (H2) — японская ракета-носьбіт, якая здзейсніла сем палётаў паміж 1994 і 1999 гадамі, з якіх пяць былі паспяховымі. Яна была распрацаваная NASDA, каб задаволіць патрэбу Японіі ў цяжэйшай ракеце для запуску буйнейшых спадарожнікаў.[1] Гэта была першая японская двухступеньчатая ракета на вадкім паліве, вырабленая з выкарыстаннем толькі сваіх тэхналогій.[2] З-за праблем з надзейнасцю і высокага кошту яна была заменена на H-IIA.
Да стварэння H-II японскае касмічнае агенцтва NASDA павінна было выкарыстоўваць у сваіх ракетах кампаненты, ліцэнзаваныя ЗША. У прыватнасці, крытычна важныя тэхналогіі H-I і яе папярэднікаў сыходзілі ад ракет Delta (вытворца ракет Delta, McDonnell Douglas, пазней Boeing і United Launch Alliance, пазней выкарыстаюць тэхналогіі H-II для стварэння Delta III, хоць гэты праект і не быў вельмі паспяховым). Нягледзячы на тое, што ў H-I частка кампанентаў была японскага паходжання, такія як рухавік LE-5 на другой ступені і інерцыяльная сістэма навядзення, самая важная частка, рухавік першай ступені, была ліцэнзійнай версіяй амерыканскага Thor-ELT. Дзякуючы распрацоўцы вадкаснага рухавіка LE-7 і цвердапаліўных паскаральнікаў для першай ступені, усе ступені Н-II зрабіліся «айчыннай распрацоўкай».
Згодна з прэс-рэлізам NASDA, H-II была распрацавана ў адпаведнасці з наступнымі патрабаваннямі: [1]
H-II была ў асноўным новай ракетай, уключаючы новыя вялікія бакі LH2 / LOX першай ступені і новую канфігурацыю бакаў верхняй ступені. Другая ступень абсталявана адным рухавіком LE-5A.[3]
Распрацоўка рухавіка LE-7 пачалася ў 1984 годзе і не абышлася без складанасцей і здарэнняў: аднойчы падчас працы над рухавіком у выніку выпадковага выбуху загінуў рабочы. Першы рухавік быў завершаны ў 1994 годзе, на два гады пазней запланаванага. Для кіравання аперацыямі па запуску пасля завяршэння праектавання ракеты была створана Rocket Systems Corporation, кансорцыум з 74 кампаній, уключаючы Mitsubishi Heavy Industries, Nissan Motors і NEC. У 1992 годзе там працавала 33 чалавекі.[4]
У 1994 годзе NASDA здолела запусціць першую ракету H-II, а да 1997 года здзейсніла пяць пускаў. Аднак кожны запуск каштаваў 19 мільярдаў ен (190 мільёнаў долараў ЗША), што занадта дорага ў параўнанні з міжнароднымі канкурэнтамі, такімі як Ariane. Распрацоўка ракеты наступнага пакалення H-IIA пачалася з мэтай змяншэння выдаткаў на запуск.
У 1996 годзе RSC падпісала кантракт з Hughes Space and Communications Group на запуск 10 спадарожнікаў. Паслядоўная няўдача 5 запуску ў 1998 годзе і 8 запуску ў наступным годзе прывяла да спынення палётаў мадэлі H-II і разрыву кантракта з Hughes.[5] Каб высветліць прычыну няўдач і накіраваць рэсурсы на H-IIA, NASDA адмяніла 7 запуск (які павінен быў быць запушчаны пасля 8 з-за змяненняў у раскладзе) і скончыла палёты H-II.[2]
Нумар запуску | Дата / час
(UTC) |
Месца запуску | Карысная нагрузка | Арбіта | Вынік запуску |
---|---|---|---|---|---|
TF1 (тэставы палёт) | 3 лютага 1994 22:20 | Стартавы комплекс Ёсінобу | OREX (эксперымент вяртання з арбіты), VEP (карысная нагрузка ацэнкі ракеты) | НАА / ГПА | Поспех |
Рюсэй, Мёдзё (альтэрнатыўныя назвы спадарожнікаў) | |||||
TF2 | 28 жніўня 1994 07:50 | Стартавы комплекс Ёсінобу | ETS-VI (Інжынерны выпрабавальны спадарожнік-VI) | ГСА | Поспех |
Кіку 6 | |||||
TF3 | 18 сакавіка 1995 08:01 | Стартавы комплекс Ёсінобу | GMS-5 (геастацыянарны метэаралагічны спадарожнік-5) / SFU (касмічны лётчык) | ГСА / НАА | Поспех |
Хімавары 5 | |||||
F4 | 17 жніўня 1996 01:53 | Стартавы комплекс Ёсінобу | ADEOS I (удасканалены спадарожнік для назірання за Зямлёй) / Fuji OSCAR 29, JAS-2 | НАА | Поспех |
Мідоры, Фудзі 3 | |||||
F6 | 27 лістапада 1997 21:27 | Стартавы комплекс Ёсінобу | TRMM (Місія па вымярэнні трапічных ападкаў) / ETS-VII (Інжынерны выпрабавальны спадарожнік-VII) | НАА | Поспех |
Кіку 7 (Орыхімэ і Хікабосі) | |||||
F5 | 21 лютага 1998 07:55 | Стартавы комплекс Ёсінобу | COMETS (Тэставыя спадарожнікі камунікацый і вяшчання) | ГСА | Частковая няўдача |
Какехашы. Няправільная пайка ў сістэме астуджэння рухавіка другой ступені прывяла да прагарання рухавіка і пашкоджання кабеля, што прывяло да адключэння пасярод другога ўключэння верхняй ступені, у выніку чаго ступень з грузам апынуліся на эліптычнай НАА замест ГПА. Рухавікі спадарожнікаў паднялі арбіту ў дастатковай ступені, каб можна было правесці некаторыя запланаваныя эксперыменты па сувязі. | |||||
F8 | 15 лістапада 1999 07:29 | Стартавы комплекс Ёсінобу | MTSAT (шматфункцыянальны транспартны спадарожнік) | ГСА | Няўдача |
Кавітацыя ў крыльчатцы вадароднага турбанасоса першай ступені выклікала руйнаванне лопасці крыльчаткі, што прывяло да спынення падачы паліва і хуткага адключэння рухавіка на 239 секундзе палёту. Ракета ўпала ў акіян у 380 км на паўночны захад ад Ціцідзімы. |