Зорка | |
---|---|
Гісторыя даследавання | |
Назіральныя даныя (Эпоха J2000,0) |
|
Прамое ўзыходжанне | 06гадз 48мін 04,69996с |
Схіленне | −44° 18′ 58,4377″ |
Адлегласць | 650 парсек[1] |
Бачная зорная велічыня (V) | 8,287[2] |
Сузор’е | Карма |
Астраметрыя | |
Паралакс (π) | 1,20±0,50 mas |
Характарыстыкі | |
Паказчык колеру (B − V) | −0,270[2] |
Паказчык колеру (U − B) | −1,259[2] |
Пераменнасць | масіўная рэнтгенаўская двайная |
Фізічныя характарыстыкі | |
Маса | 1,50[1] M☉ |
Радыус | 1,45[3] R☉ |
Узрост | 55 млн[4] гадоў |
Тэмпература | 47 500[3] K |
Свяцільнасць | 3 943[3] L☉ |
Інфармацыя ў базах даных | |
SIMBAD | даныя |
Крыніцы: [5] |
HD 49798 — рэнтгенаўская двайная зорная сістэма ў сузор'і Карма, якая знаходзіцца на адлегласці каля 650 парсек ад Зямлі. Бачная зорная велічыня сістэмы складае 8,3.
HD 49798 была адкрыта ў 1964 годзе ў якасці зоркі класа O з паніжаным утрыманнем вадароду[6]. Аб'ект быў ідэнтыфікаваны як двайная зорка, але выявіць кампаньёна тады не атрымалася ні візуальна, ні спектральна[7].
Белы карлік HD 49798 стаў першай зоркай, на якой быў устаноўлены факт сціскання белых карлікаў на ранняй стадыі эвалюцыі[8].
У 1995 годзе ў наваколлях зоркі была выяўлена рэнтгенаўская крыніца (абазначаная як RX J0648.0-4418). І толькі ў 1997 годзе касмічны рэнтгенаўскі тэлескоп XMM-Newton змог знайсці выпраменьваючы аб'ект[9]. Гэтым аб'ектам аказаўся белы карлік масай каля 1,3 масы Сонца (M☉), які знаходзіцца на арбіце HD 49798. Перыяд яго абароту вакол сваёй восі, калі меркаваць па пераменнасці яго рэнтгенаўскага выпраменьвання, ровен 13,18 секунд, тады як арбітальны перыяд сістэмы — 1,55 сутак[9].
У 2017 годзе амерыканскія астрафізікі прамадэліравалі эвалюцыю сістэмы і, згодна з мадэллю, HD 49798 утварылася 55 млн гадоў назад у выглядзе пары зорак, кожная з якіх мела масу ў 7 M☉. Адна з зорак была трохі больш масіўнай і праэвалюцыяніравала скарэй з другую, і каля 10 млн гадоў назад ператварылася ў чырвоны гігант: знешнія слаі зоркі расшырыліся ў дзясяткі разоў і астылі. Як вынік, чырвоны гігант ахапіў суседнюю зорку, і ўтварылася сістэма з агульнай абалонкай : «адзіная зорка», у цэнтры якой знаходзілася два ядры. Пасля знешнія слаі гіганта разляцеліся ў прастору і сцягнулі за сабою знешнюю абалонку суседняй зоркі, ператварыўшы яе ў рэдкі блакітны субкарлік[4].
Пры падзенні рэчыва з зоркі на белы карлік, энергія ад сутыкнення рэчыва з паверхняй апошняга пераходзіць у цяпло і тым самым разаграе яе да высокіх тэмператур (каля 350 000 К). У белага карліка маецца моцнае магнітнае поле, і таму рэчыва выпадае ў асноўным на магнітныя полюсы і грэе перш за ўсё іх. Як вынік, разагрэтыя полюсы выпраменьваюць у рэнтгенаўскім дыяпазоне. Разам з тым карлік круціцца вакол сваёй восі, і па гэтай прычыне назіраецца як рэнтгенаўскі пульсар: яркія імпульсы ўзнікаюць кожны раз, калі «гарачае пятно» на паверхні накіравана на назіральніка. Гэты эфект дазволіў назіраць на працягу двух дзесяцігоддзяў за эвалюцыяй вярчэння белага карліка[10].
Сістэма HD 49798 разглядаецца як кандыдат на выбух звышновай тыпу Ia, які адбыўся некалькі тысяч гадоў назад[11][12].
Аб тым, ці з'яўляецца аб'ект белым карлікам ці нейтроннай зоркаю, доўга ішлі дыскусіі. У першым выпадку у аб'екта аказвалася самая высокая скорасць вярчэння сярод вядомых белых карлікаў. Пры гэтым рэнтгенаўскае выпраменьванне павінна ўзнікаць дзякуючы акрэцыі на яго рэчыва зорнага ветру ад яго зоркі-спадарожніцы[8].
У 2010-х гадах астраномы выявілі, што скорасць вярчэння кампактнага аб'екта пастаянна расце на працягу апошніх 20 гадоў. Пры гэтым выпраменьванне пульсіруе, што кажа аб тым, што крыніца ўтварылася ў выніку выбуху масіўнай зоркі — гэта можа быць як нейтронная зорка, як і праэвалюцыяніраваўшая зорка малой масы, супастаўнай з сонечнай, г.зн. белы карлік. Перыяд вярчэння скарачаецца на 7 нанасекунд у год, што лічыцца вялікім значэннем для такога аб'екта[8].
Калі выпадаючае на белы карлік з зоркі-спадарожніцы рэчыва пераносіць на яго дадатковы момант імпульсу, то такія белыя карлікі могуць паскараць сваё вярчэнне. У 2016 годзе італьянскія астраномы разлічылі павелічэнне скорасці вярчэння карліка ў HD 49798 і ўстанавілі, што ён паскараецца ў ~100 разоў хутчэй, чым гэта прадказваецца мадэліраваннем. У 2017 годзе расійскія вучоныя сумесна з італьянскім калегам прапанавалі тлумачэнне гэтага факта — сцісканне карліка, у выніку якога пры захаванні моманту імпульсу павялічваецца скорасць вярчэння. У сваёй працы вучоныя прадставілі строгую мадэль на аснове тэорыі будовы белых карлікаў, якая дапускае сцісканне іменна з такім тэмпам, які адпавядае даным назіранняў HD 49798[10].
Такім чынам, згодна з вядомымі на сёння данымі, адна з кампанент двайной сістэмы HD 49798 стала першым белым карлікам, у якога было выяўлена сцісканне на ранняй стадыі эвалюцыі.