Hahniidae — сямейства аранеаморфных павукоў , якое налічвае 235 відаў у 26 родах [ 1] .
Прадстаўнікі сямейства распаўсюдзіліся па ўсім свеце. Роды з Паўночнага паўшар’я і Афрыкі маюць адрозненні ў структуры геніталій з тымі родамі, якія пераважаюць у Паўднёвым паўшар’і . Зусім няшмат відаў адкрылі ў Паўднёва-Усходняй Азіі [ 1] .
Даўжыня цела павукоў дасягае каля 2 міліметраў. Тыповая рыса павукоў гэтага сямейства — размяшчэнне шасці сваіх прадзільных органаў на папярочнай лініі. Апошні сегмент вонкавага прадзільнага параўнальна доўгі і стаіць вышэй за ўсіх астатніх[ 1] .
Будуюць вельмі тонкія лоўчыя сеткі, якія формай нагадваюць аркуш паперы, а таксама ў адрозненне ад мноства павукоў сеткі не будуюцца на водступах. Шоўк , які выкарыстоўваецца ў гэтых сетках, настолькі тонкі, што нават заўважыць павуцінне немагчыма, калі яно не пакрыта расой [ 1] .
Павукі аддаюць перавагу месцам паблізу вадаёмаў або каля імхоў . Таксама часта сустракаюцца сярод апалага лісця і дэтрыту ці на лісці хмызнякоў і дрэў [ 1] .
Alistra Thorell, 1894 — Акіянія , Філіпіны , Суматра , Шры-Ланка
Amaloxenops Schiapelli & Gerschman, 1958 — Аргенціна
Antistea Simon , 1898 — Паўночная Амерыка , Еўропа , Расія
Asiohahnia Ovtchinnikov, 1992 — Казахстан , Кыргызстан
Austrohahnia Mello-Leitão , 1942 — Аргенціна
Calymmaria Chamberlin & Ivie , 1937 — ад Мексіка да Канада
Cryphoeca Thorell, 1870 — Палеарктыка
Cryphoecina Deltshev, 1997 — Чарнагорыя
Cybaeolus Simon, 1884 — Чылі , Аргенціна
Dirksia Chamberlin & Ivie, 1942 — ЗША , Аляска , Францыя
Ethobuella Chamberlin & Ivie, 1937 — Паўночная Амерыка
Hahnia (spider) — Hahnia C. L. Koch, 1841 — Амерыка , Афрыка , Еўропа, Азія
Harmiella Brignoli, 1979 — Бразілія
Iberina Simon, 1881 — Расія , Францыя
Intihuatana Lehtinen , 1967 — Аргенціна
Kapanga Forster , 1970 — Новая Зеландыя
Lizarba Roth, 1967 — Бразілія
Neoantistea Gertsch , 1934 — ад Канады да Коста-Рыкі , Расія, Азія
Neoaviola Butler, 1929 — Аўстралія
Neocryphoeca Roth, 1970 — ЗША
Neohahnia Mello-Leitão, 1917 — Паўднёвая Амерыка
Porioides Forster, 1989 — Новая Зеландыя
Rinawa Forster, 1970 — Новая Зеландыя
Scotospilus Simon, 1886 — Тасманія , Новая Зеландыя, Індыя
Tuberta Simon, 1884 — ад Еўропы да Азербайджана
Willisus Roth, 1981 — ЗША
Зноскі
↑ а б в г д Murphy & Murphy 2000: 173
Murphy, Frances & Murphy, John (2000): An Introduction to the Spiders of South East Asia. Malaysian Nature Society , Kuala Lumpur.
Platnick, Norman I. (2007): The world spider catalog , version 8.0. American Museum of Natural History .