Halimeda

Halimeda

Halimeda tuna
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Halimeda


Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  6922
NCBI  118221
IPNI  ???
FW  54450

Halimeda — род зялёных водарасцей сямейства Halimedaceae.

Прадстаўнікі роду растуць у розных марскіх раёнах да глыбіні 150 метраў; ад пясчанага дна да скалістых рыфаў.

Слаявіна складаецца з пляскатых лістападобных структур. Кожны з гэтых «лістоў» уяўляе сабой адклады карбанату кальцыю, пакрытыя пратаплазмай, і злучаныя з іншымі «лістамі» тонкімі ніткамі, што надае водарасці гнуткасць. Віды роду неядомыя з-за карбанату кальцыю і, такім чынам, абаронены ад траваедных.

Як і многія прадстаўнікі атраду сіфонавыя водарасці (Bryopsidales), Halimeda складаецца з адной шмат’ядравай клеткі. Увесь луг марскога дна можа складацца з адной аднаклетачнай водарасці, злучанай тонкімі ніткамі[1].