Heniochus — род марскіх рыб з сямейства Chaetodontidae атрада акунепадобных.
Маюць высокае плоскае цела з плямістым маленькім выцягнутым лычом і падоўжаным чацвёртым промнем спіннога плаўніка, якія ўтвараюць характэрны «вымпел», памер якога залежыць ад віду. Даўжыня цела рыб ад 17 (H. pleurotaenia) да 30 см (H. singularius).
Жывуць у трапічным поясе Індыйскага і Ціхага акіянаў ад Чырвонага мора і ўсходняга ўзбярэжжа Афрыкі да Гаваяў. Жывуць на каралавых рыфах. Харчуюцца ў асноўным зоапланктонам, пры выпадку ядуць і донных бесхрыбетных. Адзін від — H. diphreutes — сілкуецца выключна зоапланктонам. Часта сустракаюцца зграямі.
Зноскі
- ↑ Нельсон Дж. С. Рыбы мировой фауны / Пер. 4-го перераб. англ. изд. Богуцкой Н. Г., науч. ред-ры Насека А. М., Герд А. С. — М.: Книжный дом «ЛИБРОКОМ», 2009. — С. 586. — 880 с. — ISBN 978-5-397-00675-0
- ↑ а б в г д е Телегин А. В., Судариков А. Ю., Опаленко М. А. Обзор рыб семейства Chaetodontidae — Щетинозубые (рыбы-бабочки), с точки зрения требований к условиям содержания в неволе // Проблемы аквакультуры: Межвед. сб. науч. и науч.-метод. тр. / Под общ. ред. В. В. Спицина. — М.: Московский зоопарк, 2005. — С. 32—85. — 175 с.