Heroes of Might and Magic III | |
---|---|
Распрацоўшчык | New World Computing[d] |
Выдаўцы | The 3DO Company[d] і Ubisoft |
Частка серыі | Heroes of Might and Magic[d] |
Дата выпуску |
28 лютага 1999 20 снежня 1999 (Linux) 21 снежня 1999 (Mac) |
Апошняя версія |
|
Жанр | пакрокавая стратэгія |
Узроставы рэйтынг |
ESRB: любы |
Стваральнікі | |
Геймдызайнер | Gregory Fulton[d] |
Кампазітар | |
Тэхнічныя даныя | |
Платформы | Linux, Windows, Android, IOS і Classic Mac OS[d] |
Рэжымы гульні | шматкарыстальніцкая гульня, аднакарыстальніцкая гульня і hotseat[d] |
Носьбіты | CD-ROM[d], лічбавая спампоўка[d] і лічбавае распаўсюджванне[d] |
Кіраванне | камп’ютарная клавіятура і сэнсарны экран[d] |
Афіцыйны сайт | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |
«Heroes of Might and Magic III: The Restoration of Erathia» (бел.: «Героі меча і магіі III: Аднаўленне Эратыі») — пакрокавая стратэгічная гульня, распрацаваная Джонам ван Канэгемам з New World Computing пад Microsoft Windows і выпушчана The 3DO Company у 1999 годзе. Пазней у тым жа самым годзе выйшлі парты пад Apple Macintosh (выпушчаны 3DO) і пад Linux (выпушчаны Loki Software). У 2000 годзе выйшаў порт для Game Boy Color пад назвай «Heroes of Might and Magic 2». Як вынікае з назвы, гэта трэцяя гульня серыі «Heroes of Might and Magic».
Гульнявы працэс вельмі падобны да папярэдніх гульняў серыі: гулец кіруе некалькімі героямі-вайскаводамі, войска якіх складаюць разнастайныя міфічныя і легендарныя стварэнні. Гульня складаецца з дзвюх частак: тактычная выведка тэрыторыі і пакрокавая сістэма бітвы. Гулец збірае войска за кошт рэсурсаў у адным з васьмі тыпаў гарадоў. Герой зарабляе ачкі досведу, удзельнічаючы ў бітвах з монстрамі і варожымі героямі. Умовы перамогі адрозніваюцца на розных мапах: гэта могуць быць заваёва ўсіх гарадоў на мапе, знішчэнне ўсіх ворагаў, збіранне пэўнай колькасці рэсурсаў або знаходжанне пэўнага артэфакту.
Да гульні выйшлі дапаўненні «Heroes of Might and Magic III: Armageddon's Blade» (па-беларуску: «Клінок Армагедону»), «Heroes of Might and Magic III: Shadow of Death» (па-беларуску: «Цень смерці»), а таксама фанацкае пашырэнне «Heroes of Might and Magic 3½: In the Wake of Gods» (па-беларуску: «Па слядах багоў»). Таксама была выпушчана серыя кароткіх азнаямленчых гульняў «Heroes Chronicles», заснаваная на рухавіку «Heroes III». А ў 2000 выйшла спецыяльнае выданне «Heroes III Complete», якое ўключала гульню і абодва дапаўненні.