Хонда (англ.: Honda Motor Co., Ltd., яп.: 本田技研工業株式会社) — міжнародная прамысловая кампанія, найперш вядомая як вытворца матацыклаў і аўтамабіляў.
Кампанія заснаваная 24 верасня 1948 г, заснавальнік — Саітыра Хонда.
Прадукцыя — легкавыя аўтамабілі, грузавікі, самалёты, матацыклы, скутэры, электрагенератары, робаты, марскія рухавікі, газонакасілкі. Плануецца вырабляць бія-паліва (этанол), фотаэлектрычныя элементы.
Да 60-х г.г. Honda не займалася аўтамабілебудаваннем, спецыялізуючыся на вытворчасці матацыклаў. Рашэнне кампаніі аб вынахадзе на аўтамабільны рынак было вельмі неўхваляльна сустрэта японскім урадам, бо лічылася, што Honda, канкуруючы на сусветным рынку з Toyota, Nissan і Mitsubishi, у выніку нашкодзіць інтэрасам краіны. Аднак, ціск дзяржавы быў праігнаравана кіраўніцтвам кампаніі.
Пасля энергетычнага крызісу 1973 г. (рэзкі рост коштаў на нафту з-за абмежаванняў на здабычу, уведзеных краінамі Персідскага заліва) эканамічныя аўтамабілі Honda сталі бэстсэлерамі на рынку ЗША, а ў меншай ступені таксама і Еўропы.
Асноўнымі складнікамі поспеху Honda з’явіліся высокая надзейнасць аўтамабіляў (адзін з лідараў у галіне), сучасныя тэхналагічныя рашэнні (так, канструктары Honda упершыню ўжылі папярочную ўсталёўку рухавіка ў маторным адсеку і пярэдні прывад, што зрабіла салон больш прасторным пры кампактных памерах аўтамабіля), арыгінальная маркетынгавая палітыка (Honda -drivers' cars — аўтамабілі, арыентаваныя на актыўны стыль кіравання, c сучасным дызайнам у стылях «спорт» і «тэхна»).
Галоўны офіс размешчаны ў горадзе Токіа, Японія.
Паказаныя агульнасусветныя продажы ў тыс. штук.
2002[1] | 2003[2] | 2004[3] | 2005[4] | 2006 | 2007 | |
---|---|---|---|---|---|---|
Матацыклы | 8,050 | 8,670 | 10,808 | 12,284 | ||
Аўтамабілі | 2,820 | 2,910 | 3,194 | 3,365 | 3,630 |
Планы на 2007 год:
У канцы 80-х і пачатку 90-х гадоў Honda сумесна з Rover удзельнічала ў распрацоўцы і выпуску Rover 200, 200/400, 600 і 800/Sterling.