Huawei | |
---|---|
Тып | бізнес, прадпрыемства і technology company[d] |
Заснаванне | 1987[1] |
Заснавальнікі | Ren Zhengfei[d] |
Краіна | |
Адрас | |
Галіна | тэлекамунікацыйная індустрыя[d][3], электронная прамысловасць[d] і інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі[d] |
Прадукцыя | broadband Internet access[d], смартфон, планшэтны камп’ютар, dongle[d], сеткавае абсталяванне, managed services[d], 5G, ноўтбук і smartwatch[d] |
Уласны капітал |
|
Абарот | |
Аперацыйны прыбытак |
|
Чысты прыбытак |
|
Актывы |
|
Колькасць супрацоўнікаў |
|
Дэвіз | Make it possible |
Даччыныя кампаніі | HiSilicon[d][2], Huawei Technologies (UK)[d][2], Huawei (United States)[d], Huawei Technologies Deutschland[d][2], Huawei Technologies (Canada)[d], Huawei Technologies (France)[d], Huawei Technologies (Czech)[d], Huawei Device[d] і Huawei Technologies (Poland)[d] |
Сайт | huawei.com |
Huawei Technologies Co., Ltd. — кітайская транснацыянальная карпарацыя са штаб-кватэрай у Шэньчжэні, правінцыя Гуандун. Huawei распрацоўвае і прадае тэлекамунікацыйнае абсталяванне, бытавую электроніку і сонечныя батарэі.
Карпарацыя была заснавана ў 1987 годзе Жэнем Чжэнфэем, былым афіцэрам Народна-вызваленчай арміі (НВАК).[7] Першапачаткова Huawei засяроджвалася на вытворчасці тэлефонных камутатараў, пазней пашырыла свой бізнес і займаецца стварэннем тэлекамунікацыйных сетак, прадастаўленнем паслуг і абсталявання для прадпрыемстваў у Кітаі і за яго межамі, а таксама вытворчасцю прылад сувязі для спажывецкага рынку.[8]
Huawei прапануе свае прадукты і паслугі больш чым у 170 краінах.[9] Кампанія перагнала Ericsson у 2012 годзе ў якасці найбуйнейшага вытворцы тэлекамунікацыйнага абсталявання ў свеце.[10] У 2018 годзе перагнала Apple як другі па велічыні вытворца смартфонаў у свеце пасля Samsung Electronics.[11] У 2018 годзе Huawei паведаміла пра гадавы даход у памеры 108,5 мільярда долараў ЗША.[12] У ліпені 2020 года Huawei ўпершыню апярэдзіла Samsung і Apple па колькасці тэлефонаў, пастаўленых па ўсім свеце.[13]
Нягледзячы на тое, што Huawei дасягнула поспеху на міжнародным узроўні, карпарацыя сутыкаецца з крытыкай з-за празмернай дзяржаўнай падтрымкі з боку кітайскага ўрада, сувязяў з Народна-вызваленчай арміяй Кітая, а таксама занепакоенасці тым, што інфраструктурнае абсталяванне Huawei можа дазволіць кітайскаму ўраду сачыць за карыстальнікамі.[14][15] З развіццём бесправадных сетак 5G ЗША і іх саюзнікі заклікалі не супрацоўнічаць з Huawei або іншымі кітайскімі тэлекамунікацыйнымі кампаніямі.[16] Huawei у сваю чаргу сцвярджае, што яе прадукты не ўяўляюць рызыкі для кібербяспекі, што ЗША не прадставілі доказаў шпіянажу і што гэтыя абвінавачванні крывадушныя, паколькі амерыканскі ўрад сам мае дзяржаўныя праграмы адсочвання.[17]
{{cite news}}
: |archive-date=
патрабуе |archive-url=
(даведка); Вонкавая спасылка ў |archivedate=
(даведка); Праверце значэнне даты ў: |archivedate=
(даведка)Папярэджанні CS1: url-status (спасылка)