Hybrid Theory | ||||
---|---|---|---|---|
музычны альбом Linkin Park | ||||
Дата выпуску | 24 кастрычніка 2000 | |||
Запісаны | 1999—2000 | |||
Жанр | ню-метал[1], рэп-метал[d] і рэп-рок | |||
Працягласць | 37,75 хв. | |||
Прадзюсар | Дон Гілмар | |||
Мова песень | англійская | |||
Лэйбл | Warner Bros. Records | |||
|
||||
Храналогія Linkin Park | ||||
|
«Hybrid Theory» (бел.: тэорыя гібрыдаў) — дэбютны студыйны альбом амерыканскага рок-гурту «Linkin Park». Альбом быў выпушчаны 24 кастрычніка 2000 года на лэйбле «Warner Bros. Records». З 2010 года «Hybrid Theory» мае брыльянтавы статус. Чатыры песні з альбома: «Papercut», «One Step Closer», «Crawling» i «In the End» былі выпушчаны як сінглы і мелі папулярнасць у розных чартах. Наібольшую папулярнасць меў апошні сінгл «In the End», які дасціг другой пазіцыі у чарте «Billboard Hot 100», а кліп на гэту песню у 2002 годзе выйграў у намінацыі «лепшае рок-відэа» на «MTV Video Music Award». Песня «Crawling» у 2002 годзе выйграла «Грэмі» у намінацыі «лепшае хард-рок выкананне». Тэксты песень з «Hybrid Theory» закранаюць праблемы вакаліста «Linkin Park» Чэстара Бэнінгтана.
9 трэкаў з альбома былі запісаны у 1999 годзе як дэмазапісы. Гэтыя дэмазапісы гурт прэзентаваў розным лэйблам, але гэтыя лэйблы адмаўляліся падпісваць кантракт з гуртам. Толькі Warner Bros. Records падпісаў кантракт з Linkin Park, і у пачатку 2000 года на студыі NRG Recordings пачалась запісь альбома, якая доўжылася 4 тыдня. Прадзюсарам стаў Дон Гілмор.
Бас-гітарысты Дэйв Фарэл і Кайл Крыснер не удзейнячалі у запісе, таму Linkin Park запрасілі да запісі Скота Козела і Яна Хорнбека. Скот і Ян ігралі на бас-гітары у некаторых трэках з альбому. Над песняй «With You» сумесна з Linkin Park працавалі The Dust Brothers.
У першы тыдзень пасля выхада было продана 50 000 копій альбому, дзякуючы чаму Hybrid Theory заняў 16 пазіцыю у чарте Billboard 200. Праз 5 тыдняў альбом атрымаў залаты статус. У 2001 Hybrid Theory стаў самым прадаваемым альбомам года у ЗША. Па стане на 2010 было продана больш за 10 мільёнаў копій, что робіць альбом Hybrid Theory брыльянтавым.
1. Papercut | 3:05 |
2. One Step Closer | 2:36 |
3. With You | 3:23 |
4. Points of Authority | 3:20 |
5. Crawling | 3:29 |
6. Runaway | 3:04 |
7. By Myself | 3:10 |
8. In the End | 3:36 |
9. A Place for My Head | 3:05 |
10. Forgotten | 3:15 |
11. Cure for the itch | 2:37 |
12. Pushing Me Away | 3:12 |
Бонусныя трэкі з японскага выдання
My December | 4:20 |
High Voltage | 3:45 |
Чарт (2000/2001) | наівышэйшая пазіцыя |
---|---|
Аўстралія (ARIA charts) | 2 |
Аўстрыя (Ö3 Austria top 40) | 2 |
Германія (Media Control Charts) | 2 |
Данія (Hitlisten) | 4 |
Італія | 2 |
Канада (Canadian Album Chart) | 5 |
Вялікабрытанія (UK Albums Chart) | 4 |
Новая Зеландыя (Recording industry Association of New Zealand) | 1 |
Нарвегія (VG-lista) | 5 |
Нідэрланды (MegaCharts) | 13 |
Францыя | 17 |
Фінляндыя (Mitä Hittiä) | 4 |
ЗША (Billboard 200) | 2 |
Швецыя (sverigetopplistan) | 4 |
Швейцарыя (Shweizer Hitparade) | 5 |