Hydrophis

Hydrophis

Hydrophis cyanocinctus
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Hydrophis Latreille In Sonnini & Latreille, 1801


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  700227
NCBI  8683
EOL  46559575

Hydrophis — род змей з падсямейства марскіх змей. У склад роду ўключаюць 48 відаў[1].

Агульная даўжыня прадстаўнікоў гэтага роду вагаецца ад 80 см да 2,75 м. Галава вялікая. Тулава вельмі тоўстае. Хвост пляскаты, даволі кароткі, нагадвае ласты. Афарбоўка карычневая, чорная, бурая, жаўтлявая са шматлікімі плямамі рознай велічыні і формы.

Насяляюць у водах Індыйскага акіяну і заходніх раёнах Ціхага акіяну.

Аддаюць перавагу марскім водам, дзе праводзяць усё жыццё. Сілкуюцца рыбай і малюскамі.

Яд досыць небяспечны для чалавека.

Гэта яйцажывародныя змеі. Самкі нараджаюць да 7 дзіцянятаў.

Зноскі

  1. Search results | The Reptile Database. Архівавана з першакрыніцы 16 чэрвеня 2012.
  • Kharin, V.E.  (руск.) Review of Sea Snakes of the genus Hydrophis sensu stricto (Serpentes: Hydrophiidae) // Russian Journal of Marine Biology. — 2004. — Vol. 30, № 6. — P. 387—394. — doi:10.1007/s11179-005-0004-y.