IBM PCjr (IBM 4860) | |
---|---|
![]() | |
Тып | Хатні камп’ютар |
Выпушчаны | Лістапад 1983 |
Выпускаўся па | Сакавік 1985 |
Працэсар | i8088 |
Памяць | АЗП 64-736 КБ, ПЗП 24 КБ |
Прылады захоўвання даных | Магнітафон, дыскавод 5.25“ |
АС | IBM PC-DOS 2.1, MS-DOS |
IBM PCjr (PC junior, IBM 4860) — сямейства персанальных камп’ютараў карпарацыі IBM, першая спроба кампаніі выйсці на рынак хатніх камп’ютараў. У сувязі з некаторымі канструктыўнымі недахопамі, няпоўнай сумяшчальнасцю з IBM PC і памылкамі ў маркетынгавай палітыцы, мадэль не мела камерцыйнага поспеху. Журнал PC World унёс IBM PCjr у «спіс 25 горшых тэхнічных прадуктаў усіх часоў».[1] Камп’ютар быў анансаваны 1 лістапада 1983 года, а ў сакавіку 1985 года вытворчасць была спынена.
PCjr вырабляўся ў двух варыянтах: мадэль 4860-004 з 64 КБ АЗП, коштам $669 і 4860-067 з АЗП 128 КБ і дыскаводам 5,25“, коштам $1269.
Фірма Tandy вырабляла клон PCjr — Tandy 1000. IBM вярнулася на рынак хатніх камп’ютараў у 1990 годзе, з больш паспяховай серыяй IBM PS/1.