Назва: | Internet Protocol version 6 |
---|---|
Сямейства: | TCP/IP |
Прызначэнне пратаколу: | Адрасацыя |
Спецыфікацыя: | RFC 8200 |
Асноўныя рэалізацыі (кліенты): | рэалізацыі стэка TCP/IP у Windows, Linux і BSD |
Асноўныя рэалізацыі (серверы): | рэалізацыі стэка TCP/IP у Windows, Linux і BSD |
IPv6 (англ.: Internet Protocol version 6) — версія інтэрнэт-пратакола (IP), закліканая вырашыць праблемы, з якімі сутыкнулася папярэдняя версія (IPv4) пры яе выкарыстанні ў Інтэрнэце, за кошт цэлага шэрагу прынцыповых змен. Пратакол быў распрацаваны Інжынерным саветам Інтэрнэту. Даўжыня адраса IPv6 складае 128 біт, у адрозненне ад адраса IPv4, даўжыня якога роўная 32 бітам.
Гарантаванне бяспекі ў пратаколе IPv6 ажыццяўляецца з выкарыстаннем пратаколу IPsec, падтрымка якога з’яўляецца абавязковай для дадзенай версіі пратаколу.
У адрозненне ад SSL і TLS, пратакол IPsec дазваляе шыфраваць любыя дадзеныя (у тым ліку UDP) без неабходнасці якой-небудзь падтрымкі з боку прыкладнога праграмнага забеспячэння.
Адрасы IPv6 адлюстроўваюцца як восем чатырохзначных шаснаццатковых лікаў (гэта значыць груп па чатыры знака), падзеленых двукроп’ем.
Прыклад адраса: 2001:0db8:11a3:09d7:1f34:8a2e:07a0:765d
Пры выкарыстанні IPv6-адраса ў URL неабходна заключаць адрас у квадратныя дужкі: http://[2001:0db8:11a3:09d7:1f34:8a2e:07a0:765d]/
Калі неабходна паказаць порт, то ён прапісваецца пасля дужак: http://[2001:0db8:11a3:09d7:1f34:8a2e:07a0:765d]:8080/