Indigofera tinctoria |
|
Навуковая класіфікацыя |
---|
прамежныя рангі
Від: | Indigofera tinctoria |
|
Міжнародная навуковая назва |
---|
Indigofera tinctoria L.
|
|
Indigofera tinctoria — расліна сямейства Бабовыя, від роду Indigofera, які паходзіць з Індыі, і культывуецца ў многіх трапічных краінах дзеля атрымання сіняй фарбы.
Невысокі куст вышынёй да 2 м. Лісце непарнапёрыстаскладанае з 4-7 парамі лісточкаў. Лісточкі эліптычныя, зверху голыя, знізу прыціснутаваласістыя. Кветкі ружовыя або фіялетавыя, матыльковага тыпу, сабраныя ў невялікія пазухавыя гронкі. Плод — белаапушаны лінейна-цыліндрычны боб з 4-6 насенінамі.
Лісце змяшчае бясколерны гліказід індзікан. Пад дзеяннем ферментаў ці слабых кіслот гліказід расшчапляецца на глюкозу і аглікон індаксіл, таксама бясколерны, але на паветры ён адразу акісляецца і пераўтвараецца ў індыгацін, які завуць сінім індыга.
Сіняе індыга — надзвычай трывалая фарба для тканін, але ў цяперашні час яна штучна сінтэзуецца. Парашок лісця расліны, змяшаны з хной, дае чорную фарбу для валасоў, званую басма.
Лісце расліны таксама лічыцца лекавым. Ва В'етнаме яго ужываюць для лячэння фурункулаў і розных скурных захворванняў. У Індыі яны ўжываюцца ўнутр пры захворваннях печані.
Зноскі
- Муравьёва Д. А. Тропические и субтропические лекарственные растения. — М.: Медицина, 1983. — 336 с., с ил.