Ingram MAC-10 | |
---|---|
| |
Апісанне | |
Тып: | Пісталет-кулямёт |
Краіна: | ЗША |
Гады эксплуатацыі: | З 1970 |
Гісторыя мадэлі | |
Канструктар: | Гордан Б. Інгрэм |
Стварэнне прататыпу: | 1964 год |
Выраблялася: | Military Armament Corporation |
Характарыстыкі | |
Маса, кг: | 2,84 кг |
Даўжыня, мм: |
269 мм
|
Даўжыня ствала, мм: | 146 мм |
Патроны: | .45 ACP |
Прынцып дзеяння: | вольны затвор |
Хуткастрэльнасць, стрэлаў/хв: | 900—1100 |
Боезабеспячэнне: | скрынчаты магазін на 30 ці 32 патрона |
Прыцэльная дальнасць стральбы, м: | 25 м |
Характарыстыкі пры выкарыстанні стандартнага патрона | |
MAC-10 (англ.: Military Armament Corporation Model 10, афіцыйна - M10) — кампактны пісталет-кулямёт, распрацаваны ў ЗША.
Першы прататып М10 амерыканскі канструктар Гордан Б. Інгрэм (працаваў у прыватнай зброевай фірме "Erquiaga Arms", ЗША, штат Каліфорнія) пачаў распрацоўваць у 1964 годзе[1], думка была зрабіць кампактны пісталет-кулямёт для сякрэтных аперацый. У жніўні 1964 года была завершана работа па стварэнні камплекта чарцяжоў, у верасні 1964 года першы прататып гэтай зброі быў выраблены і ў кастрычніку 1964 года — уключаны ў каталог прадукцыі фірмы «Erquiaga Arms». Аднак 17 лютага 1965 года падчас праверкі дзейнасці фірмы «Erquiaga Arms» прататып быў канфіскаваны паліцыяй[2].
Зброя з'яўляецца таннай і тэхналагічнай у вытворчасці, многія асноўныя дэталі вырабляюцца са сталёвага ліста метадам халоднай штампоўкі і кропкавай зваркі[3].
Аўтаматыка працуе за кошт вольнага затвору. Затвор пры стральбе на дзве траціны набягае на ствол, што значна памяншае даўжыню зброі. Канал ствала пры стрэле замыкаецца падспружыненнай засаўкай[3].
Ствол мацуецца ў затворной скрынцы на разьбе і фіксуецца штыфтам. На ствале маецца разьба для мацавання быстраз'ёмнага глушыцеля[3].
Асноўнай прычынай першапачатковага добрага прыёму MAC-10 быў яго рэвалюцыйны глушыцель, распрацаваны Мітчэлам Вербеллам III з кампаніі Sionics. Гэты глушыцель мае двухступеністую канструкцыю, першая шырэй другой. За кошт унікальнай формы ён надаваў MAC-10 вельмі характэрны знешні выгляд. Акрамя таго, стрэл быў вельмі ціхі, да такой ступені, што затвор можна было пачуць падчас працы, але толькі калі выкарыстоўваліся дагукавыя боепрыпасы (большасць боепрыпасаў .45 ACP з'яўляюцца дагукавымі). Глушыцель быў пакрыты номексам, што дазваляла ўтрымліваць зброю іншай рукой, што палягчала кіраванне. У 1970-я гады ЗША ўвялі абмежаванні на экспарт глушыцеляў, і шэраг краін адмянілі заказы на MAC-10, паколькі эфектыўнасць глушыцеля была адной з асноўных пераваг MAC-10. Гэта быў адзін з фактараў, якія прывялі да банкруцтва Military Armament Corporation.
Арыгінальны глушыцель Sionics мае прыкладна 30 см у даўжыню, 5 см у дыяметры і вагу ў 450 г.
Асноўная ідэя, закладзеная ў канструкцыю — максімальная прастата і таннасць. Але малая даўжыня ствала, высокая хуткастрэльнасць, нізкая маса зброі і патрон .45 ACP, які мае вялікі імпульс аддачы (па мерках пісталетнага патрона), робяць стральбу вельмі недакладнай. Зброя мае вельмі вялікі роскід - пры стральбе на 25 метраў трапленне ў мэту на практыцы малаверагодна. Як следства, MAC-10 цяпер не выкарыстоўваецца ваеннымі.
У перыяд з пачатку вытворчасці да пачатку 1986 года пісталеты-кулямёты MAC-10 і MAC-11 розных мадыфікацый былі прададзеныя ў 20 краін свету, але ў кожную з іх яны экспартаваліся ў невялікай колькасці (ад 50 да 1000 адзінак).
<ref>
; для зносак autogenerated42
няма тэксту<ref>
; для зносак autogenerated12
няма тэксту