Iris lactea | |||||||||||||||||||||
![]() | |||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||
Iris lactea Pall. | |||||||||||||||||||||
|
Iris lactea — шматгадовая травяністая расліна; від роду касач (Iris) сямейства касачовыя (Iridaceae).
Сцёблы шматлікія, вышынёй 10-20 см, утварае шчыльныя дзярновіны[1].
Лісце лінейнае, жорсткае, з добра прыкметнымі падоўжнымі жылкамі, шыза-зялёнае[2], ад 14 да 50 см вышынёй[3] (па іншых крыніцах да 70 см[4]).
Кветканос стрэлкападобны, усярэдзіне шчыльны, 10-25 (максімум 50) см вышынёй, часам скарочаны (3-5 см)[2]. Кветак 1-2[1] (па іншых крыніцах да 4[3][5]); ад бледна-блакітных да фіялетавых, радзей белых[1][3]; без водару[2]. Вонкавыя долі калякветніка шырэйшыя за ўсё ў сярэдняй частцы адгіну і мала адрозніваюцца па шырыні ад унутраных[1].
Плод — каробачка 3-6 см даўжынёй, верацёнападобная або прадаўгаватая, з носікам да 3-7 мм даўжынёй і выпуклымі рэбрамі[1][2].
Цвіценне ў канцы мая-чэрвені, плады — у жніўні[4].
Насенне цёмна-бурае, даўгавата-шарападобнае або паўкруглае, з цвёрдай лупінай. Размнажэнне насеннае і вегетатыўнае[2][4].
Распаўсюджаны ва Усходняй Сібіры, Забайкальскім краі, Японіі, Манголіі, на паўночным усходзе Кітая і на Карэйскім паўвостраве[1][3]. Сустракаецца на Далёкім Усходзе Расіі[1][4].
Расце па саланцаватых берагах рэк і азёр, на засоленых сухіх лугах, адкрытых схілах, пясчаных марскіх берагах, па ўскраінах саланчакоў[1][4]. У месцах вырастання ўтварае зараснікі[1].
Можа вырошчвацца як дэкаратыўны мнагалетнік. Кветкі дробныя; лісце высокадэкаратыўнае, захоўваюць форму і афарбоўку да позняй восені. Адрозніваецца ўстойлівасцю да засоленасці і ўшчыльнення глебаў[6].
Ужываецца як у традыцыйнай, так і ў сучаснай медыцыне; у надземных і падземных частках расліны ўтрымліваюцца флаваноіды і ізафлаваноіды; карэнішчы ўтрымліваюць ізафлавоны[3].
Унесены ў спіс рэдкіх і якія маюць патрэбу ў ахове відаў раслін расійскага Далёкага Усходу і Прыморскага краю[4]. У Чырвонай кнізе Прыморскага краю мае статус VU (уразлівы)[4][7].
Паводле The Plant List на 2023 год, у сінаніміку віду ўваходзяць[8]: