«I’ll be back» (бел.: Я вярнуся) — стаўшая крылатай фраза кібарга Т-800 з фільма «Тэрмінатар», якую гаворыць Арнольд Шварцэнэгер. Шварцэнэгер выкарыстоўваў гэтую ж фразу або яе варыянт у многіх сваіх пазнейшых фільмах.
Фраза займае 37-ю пазіцыю ў спісе «100 вядомых цытат з амерыканскіх фільмаў за 100 гадоў» па версіі AFI[1].
Шварцэнэгер упершыню выкарыстаў гэтую фразу ў фільме «Тэрмінатар». У гэтай сцэне яго персанажу, Тэрмінатару, кібаргу-забойцу, не дазваляюць увайсці ў паліцэйскі ўчастак, дзе ўтрымоўваюцца яго цэль, Сара Конар і Кайл Рыз. Ён аглядае стойку, затым кажа сяржанту паліцыі: «I’ll be back». Праз некалькі імгненняў ён заязджае на машыне ў паліцэйскі ўчастак, разбурае стойку і забівае персанал.
1 кастрычніка 2012 года ў інтэрв’ю ў праграме «Good Morning America» Шварцэнэгер распавёў, што яму цяжка прамаўляць «I'll», і спытаў рэжысёра Джэймса Кэмерана, ці можна змяніць фразу на «I will be back». Кэмеран адмовіўся, але сказаў яму, што сцэна будзе знята столькі разоў, колькі ён пажадае, і лепшая з іх будзе выкарыстана ў фінальнай версіі фільма[2].
Апошні герой баевіка (1993) — «I’ll be back... Ha! Bet you didn’t expect me to say that!» — «Я вярнуся... Ха! Б’юся аб заклад, ты не чакаў, што я скажу гэта!». Фразу «I’ll be back» у фільме ён гаворыць тры разы.
Шосты дзень (2000) — «I might be back» — «Магчыма, я вярнуся»
Нястрымныя 2 (2012) — Шварцэнэгер гаворыць фразу «I’m back» і пазней «I’ll be back» — «Я вярнуўся» и «Я вярнуся». У момант перастрэлкі ў аэрапорце герой Шварцэнэгера кажа фразу: «Я хутка схаджу і вярнуся», на што герой Бруса Уіліса адказвае яму: «Ты дастаткова вяртаўся. Я вярнуся.». Фразу героя Уіліса герой Шварцэнэгера каментуе як «Yippie-ki-yay» — «Іпі-кі-яй», якая з’яўляецца знакамітай фразай Уіліса ў франшызе Цвёрды арэшак.