Зорка | |||
---|---|---|---|
![]() Сістэма зоркі Kepler-1649 ва ўяўленні мастака | |||
Назіральныя даныя (Эпоха J2000.0) |
|||
Тып | адзіночная зорка | ||
Прамое ўзыходжанне | 19гадз 30мін 00,90с | ||
Схіленне | +41° 49′ 49,51″ | ||
Адлегласць | 301.7 ± 1.6 св. гадоў (92.5 ± 0.5 пк)[1] | ||
Сузор’е | Лебедзь | ||
Фізічныя характарыстыкі | |||
Маса | 0,1977 ± 0,0051[1] M☉ | ||
Радыус | 0,2317 ± 0,0049[1] R☉ | ||
Тэмпература | 3240 ± 61[1] K | ||
Свяцільнасць | 0,00516 ± 0,00020[1] L☉ | ||
Металічнасць | [M/H] = −0,15 ± 0,11 | ||
|
Kepler-1649 (KOI-3138) — адзіночная зорка ў сузор'і Лебедзя. Знаходзіцца на адлегласці 302 светлавых гадоў ад Сонца.
Зорка з'яўляецца чырвоным карлікам з бачнай зорнай велічынёй каля 16м, пры гэтым у інфрачырвоным святле яна значна ярчэй: у фільтры J яе бляск роўны 13,38m, а ў фільтры K — 12,59m[2]. Яна належыць да спектральнага класу M5 V[3]. Маса зоркі складае 0,2 масы Сонца, радыус — 0,23 сонечнага радыусу[1]. Паверхневая тэмпература ацэньваецца ў 3240 Кельвінаў[1]. Яе свяцільнасць прыкладна ў 194 разы менш свяцільнасці Сонца[1].
У красавіку 2017 года міжнародная каманда астраномаў у часопісе «The Astronomical Journal» паведаміла аб адкрыцці экзопланеты Kepler-1649 b[3][4], якая прадстаўляе сабой аналаг Венеры па памеры і атрыманай ад зоркі энергіі[3]. Яе маса невядомая, але, верагодна, яна з’яўляецца скалістай планетай. Перыяд звароту вакол бацькоўскай зоркі складае каля 8,69 сутак. Раўнаважная тэмпература яе паверхні ацэньваецца ў 307 K (у Зямлі — 254 K, без уліку парніковага эфекту). Магчыма, што планета акружаная шчыльнай атмасферай, якая стварае на яе паверхні магутны парніковы эфект.
У красавіку 2020 года ў зоркі адкрыта другая планета — Kepler-1649 c[1], якая па сваіх уласцівасцях можа з’яўляцца аналагам Зямлі: яе радыус складае 1,06 радыусу Зямлі, і ад сваёй зоркі яна атрымлівае 0,75 той энергіі, што Зямля атрымлівае ад Сонца — яе раўнаважная тэмпература ацэньваецца ў 234 К. Арбітальны перыяд звароту складае каля 19,54 сутак.
З вялікай верагоднасцю абедзве планеты прыліўна сінхранізаваныя з бацькоўскай зоркай, то бок заўсёды звернутыя да яе адным бокам[1].
Планета |
Маса (M⊕) |
Радыус (R⊕) |
Перыяд звароту (дзён) |
Вялікая паўвось арбіты (а.е.) |
Эксцэнтрысытэт арбіты |
Інсаляцыя (S⊕) |
Раўнаважная тэмпература (K) |
---|---|---|---|---|---|---|---|
b | - | 1,017 ± 0,051 | 8,689099 | - | 0 | 2,208 ± 0,094 | 307 ± 26 |
c | - | 1.06±0.15 | 19,53527 | - | 0 | 0,750 ± 0,032 | 234 ± 20 |