Kepler-1649 c | ||||
---|---|---|---|---|
Адкрыццё | ||||
Першаадкрывальнік | Кеплер | |||
Дата адкрыцця | 15 красавіка 2020 | |||
Спосаб выяўлення | Транзітны метад | |||
Арбітальныя характарыстыкі | ||||
Эксцэнтрысітэт арбіты (e) | 0 | |||
Сідэрычны перыяд абарачэння | 19,53527 | |||
Фізічныя характарыстыкі | ||||
На паверхні | 234 ± 20 | |||
|
||||
|
Kepler-1649 c — экзапланета, якая абарочваецца вакол чырвонага карліка Kepler-1649, на адлегласці каля 300 светлавых гадоў ад Зямлі[1]. У 2020 годзе дырэктар навуковага бюро SETI K2 Джэф Кафлін назваў яе «самай падобнай на Зямлю планетай», выяўленай касмічным тэлескопам Кеплер[2].
Экзапланета была ідэнтыфікаваная НАСА як скалістая і вельмі блізкая па памерам да Зямлі (1,06 R⊕). Знаходзіцца ў межах населенай зоны.
Інфармацыі аб клімаце Kepler-1649 c вельмі мала. Планета атрымлівае 75 % святла зоркі, адносна Зямлі. Раўнаважная тэмпература яе паверхні ацэньваецца ў 234 K. Зыходзячы з гэтага, у залежнасці ад атмасферы, тэмпература яе паверхні можа быць дастаткова блізкай да тэмпературы Зямлі, што дае магчымасць існавання вады ў вадкім стане. Склад атмасферы невядомы.
Планета знаходзіцца ў населенай зоне, але з-за недахопу інфармацыі пра атмасферу экзапланеты незразумела, ці зможа Kepler-1649 c падтрымліваць ваду ў вадкім стане на сваёй паверхні. Станам на 2020 год на Kepler-1649 яшчэ не назіралася ніякіх сонечных успышак. Тым не менш, навукоўцы мяркуюць, што такі тып зоркі схільны да стварэння частых сонечных успышак, якія маглі б знішчыць атмасферу экзапланеты і перашкодзіць узнікненню жыцця.