Krascheninnikovia — род раслін сямейства Amaranthaceae
Аднадомныя кусты або паўкусты, да 1 м вышынёй. Лісце чарговае, суцэльнае, ланцэтна-яйкападобнае, ланцэтнае, даўгаватае, эліптычнае або лінейнае, цэльнакрайняе, сярэдняя жылка знізу моцна выступае; ля аснавання звужанае ў хвосцік да 4 мм даўжынёй. Лісце і аднагадовыя парасткі пакрытыя зоркавымі і збольшага простымі валасінкамі.
Кветкі раздзельнаполыя, аднадомныя. Тычынкавыя кветкі сабраны ў кароткія, шчыльныя, коласападобныя, верхавінкавыя суквецці, без прыкветнічкаў, калякветнік просты, з 4 лісточкаў, тычынак 4. Песцікавыя кветкі без калякветніка, размешчаны ў пазухах лісця, схаваныя ў двух прыкветнічках, зрослых больш чым напалову; песцік з двума ніткападобнымі лычыкамі і валасістай завязью. Плады вертыкальныя, звычайна яйкападобныя, пакрытыя валасінкамі, у абгортцы з прыкветнічкаў.
Зноскі
- ↑ У многіх класіфікацыях Лебядовыя разглядаюцца як самастойнае сямейства. Сістэмы класіфікацыі APG, заснаваныя на малекулярным аналізе ДНК, уключаюць яго ў склад сямейства Аксамітнікавыя.