Lagochilus — род траў і паўхмызнякоў сямейства Ясноткавыя (Lamiaceae).
Назва роду ўтворана ад грэчаскіх слоў lagos і cheilos, якія азначаюць «заяц» і «губа», адпаведна. Назва адлюстроўвае марфалогію верхняй губы венчыка.
Лісце простае, пасаджанае на хвосціках, размяшчэнне супраціўнае. Кветкі зігаморфныя.
Род уключае 45[2] відаў, якія растуць на тэрыторыі Сярэдняй Азіі і Блізкага Усходу.
Lagochilus vvedenskyi
Самы вядомы від гэтага роду — Lagochilus inebrians, які ўжываецца ў лекавых мэтах.
Зноскі
- Lagochilus: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)