Lasiocampa trifolii

Lasiocampa trifolii
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Lasiocampa trifolii Denis & Schiffermuller, 1775


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  515219

Lasiocampa trifolii — матылёк сямейства Коканапрады.

Самка

Выяўлены палавы дымарфізм. Самка буйней самца. Даўжыня пярэдняга крыла 19-31 мм. Асноўны фон карычнева-вохрысты. Крылы са светлай перавяззю, якая мае размытыя краі з знешняй і выразныя — з унутранага боку. На пярэдніх крылах гэтая перавязь зрушаная да вонкавага краю, а на задніх крылах звычайна адсутнічае.

Від шырока распаўсюджаны ад Заходняй Еўропы і Паўночнай Афрыкі да Якуціі, уключаючы Крым, Малую Азію, Каўказ, Сярэднюю Азію, Заходнюю Сібір. У еўрапейскай частцы Расіі сустракаецца акрамя поўначы.

Час лёту ў жніўні і пачатку верасня. Самцы найбольш актыўныя днём, да поўдня. Самкі ж актыўныя з надыходам змяркання і раніцай, і часцей самцоў прылятаюць на штучныя крыніцы святла.

Вусень перадапошняга ўзросту памяранцава-шэры, пазней становіцца бурым; падобны з вусеням коканапрада дубовага (Lasiocampa quercus), але светлыя меткі на баках маюць выгляд падвойных касых рысак. Харчуюцца вусені на травяністых бабовых (канюшына, жаўтазель) і траве, радзей на вербах.

Зноскі