Le Figaro

«Le Figaro (Ле Фігаро)»
Выява лагатыпа

Арыгінальная
назва
фр.: Le Figaro
фр.: Figaro[1]
Тып Штодзённая газета
Фармат Берлінер
Уладальнік Socpresse
Выдавец Франсіс Марэль (фр.: Francis Morel)
Краіна
Рэдактар Alexis Brézet[d]
Галоўны рэдактар Эцьен Мужот (фр.: Étienne Mougeotte)
Заснавана 15 студзеня 1826 года
Мова французская
Перыядычнасць 1 суткі
Галоўны офіс Парыж
Тыраж 322 497 экз. (2006)
ISSN 0182-5852
Вэб-сайт lefigaro.fr
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Le Figaro (Ле Фігаро) — штодзённая французская газета, заснаваная ў 1826 годзе. Назва атрымала ў гонар Фігаро - героя п'ес Бамаршэ. З яго ж п'есы «Жаніцьба Фігаро» узяты дэвіз газеты, надрукаваны прама пад яе назвай: «Дзе няма свабоды крытыкі, там ніякая пахвала не можа быць прыемная» (фр. «Sans la liberté de blâmer, il n'est point d'éloge flatteur »).

З 1866 газета выходзіць штодня. У 2005 годзе наклад складаў каля 340 тыс. экзэмпляраў.

У 1975 годзе газета была набыта Раберам Эрсанам (Robert Hersant). У 1999 годзе амерыканскі інвестыцыйны фонд Carlyle Group набыў 40% акцый газеты, якія былі прададзеныя ім у 2003 годзе. Па стане на 2004 год газета знаходзіцца пад кантролем кансерватыўнага палітыка і мільярдэра Сержа Дасо, вядомага як кіраўнік французскай аэракасмічнай групы Dassault Aviation. У адным з радыёінтэрв'ю Дасо заявіў, што «газеты павінны прапагандаваць здаровыя ідэі».

Зноскі