Li-Fi (Light Fidelity) — гэта двухскіраваная бесправадная камунікацыйная тэхналогія, якая перадае даныя разам са святлом ад пакаёвых крыніц асвятлення. Тэрмін быў прыдуманы Гаральдам Гаасам[1] па аналогіі з тэхналогіяй Wi-Fi, якая выкарыстоўвае радыёхвалі.
Гэтая тэхналогія выкарыстоўвае святло ад святлодыёдаў (LED) у якасці носьбіта інфармацыі[2]. Сувязь з выкарыстаннем бачнага святла працуе шляхам пераключэння падачы напружання на святлодыёды на вельмі высокай частаце[3], незаўважнай для чалавечага вока. Светлавыя хвалі не могуць пранікаць праз сцены, таму радыус дзеяння Li-Fi невялікі.
PureLiFi — прыклад першай даступнай для спажыўца Li-Fi сістэмы. Яна была прэзентаваная ў 2014 годзе на Mobile World Congress у Барселоне[4].
Bg-Fi — Li-Fi сістэма, якая складаецца з прыкладання для мабільнай прылады і простай прылады, як напрыклад, IoT- прылады з датчыкам святла, мікракантролерам і ўбудаваным праграмным забеспячэннем. Святло ад дысплэя мабільнай прылады адпраўляецца на датчык святла, які пераўтворыць святло ў лічбавую інфармацыю. Святлопраменныя дыёды дазваляюць сінхранізавацца з мабільнай прыладай[5][6].
Прагназуецца, што сярэднегадавы тэмп росту Li-Fi рынку складзе 82 % паміж 2013 і 2018 гадамі і будзе складаць больш за 6 млрд $ у год да 2018 года[7].
Гаральд Гаас, які выкладае ва ўніверсітэце Эдынбурга ў Вялікабрытаніі, сцвярджае, што вынайшаў Li-Fi. Ён з’яўляецца піянерам выкарыстання тэрміна Li-Fi і сузаснавальнікам pureLiFi[8].
З іншага боку, група кітайскіх навукоўцаў[9] з універсітэта Фудань разглядаецца ў якасці вынаходнікаў тэхналогіі.
Як і Wi-Fi, Li-Fi выкарыстоўвае пратаколы, аналагічныя IEEE 802.11, але ён выкарыстоўвае электрамагнітныя хвалі дыяпазону бачнага святла (замест хваляў радыёдыяпазону, аналагічныя IEEE 802.3, але без выкарыстання оптавалакна), які мае значна больш шырокую паласу прапускання.
Стандарт IEEE 802.15.7 вызначае фізічны ўзровень (PHY) і ўзровень кіравання доступам да асяроддзя (MAC).
Стандарт вызначае тры фізічныя (PHY) ўзроўні з рознымі прапускнымі здольнасцямі:
У ліпені 2023 года быў прыняты стандарт IEEE 802.11bb , які выкарыстоўвае каляінфрачырвоныя хвалі 800-1000 нм і які прапануе хуткасці перадачы ад 10 Мбіт/с да 9,6 Гбіт/с.[11][12]