Liocarcinus vernalis |
|
Навуковая класіфікацыя |
---|
прамежныя рангі
Від: | Liocarcinus vernalis |
|
Міжнародная навуковая назва |
---|
Liocarcinus vernalis (Risso, 1827)[1]
|
|
Liocarcinus vernalis — від марскіх плаваючых крабаў з сямейства Polybiidae. Раней від уключалі ў сямейства Portunidae[2].
Як і іншыя прадстаўнікі сямейства, Liocarcinus vernalis характарызуецца пераўтварэннем пятай пары ног у шырокія лопасці, якія выкарыстоўваюцца для плавання.
Доўгі час лічылася, што Liocarcinus vernalis з’яўляецца пераважна міжземнаморскім відам, але яго вядомы арэал быў пашыраны дзякуючы серыі назіранняў у 1980-х і 1990-х гадах. Ён распасціраецца ад Заходняй Афрыкі да паўднёвай частцы Паўночнага мора[3].
У сінаніміку віда ўваходзяць наступныя біномены:
- Macropipus barbarus (Lucas, 1846)
- Macropipus vernalis (Risso, 1827)
- Polybius (Polybius) vernalis (Risso, 1827)
- Portunus barbarus H. Lucas, 1846
- Portunus dubius Rathke, 1837
- Portunus Valentieni Cocco, 1833
- Portunus vernalis Risso, 1827
Зноскі