Lysichiton americanus — від шматгадовых кветкавых раслін сямейства Ароннікавыя (Araceae).
Расліна вырастае з карэнішча, якое можа быць даўжэй 30 см і таўшчынёй ад 2,5 да 5 см у дыяметры. Лісце самае буйное з усіх раслін у рэгіёне, 50-135 см у даўжыню і 30-80 см у шырыню. Кветкі ў выглядзе пачаткаў, загорнуты ў крыючы ліст, ярка-жоўтыя або жаўтлява-зялёныя, вырастаюць на сцябле да 30-40 см вышынёй. Яны з'яўляюцца аднымі з першых вясновых кветак.
Дадзеная расліна вылучае цяпло, якое растоплівае зімой снег вакол яе, што дазваляе яму выжыць.
Lysichiton americanus — гэта расліна, якая расце ў балотах і мокрых лясах, уздоўж рэк і ў іншых вільготных абласцях на захадзе ціхаакіянскага ўзбярэжжа Паўночнай Амерыкі, дзе яна з'яўляецца адным з нешматлікіх мясцовых відаў сямейства Ароідныя разам з раскай (Lemna).
Від выкарыстоўваюць як дэкаратыўную расліну ў ландшафтным дызайне.
Зноскі