MARUV | |
---|---|
укр.: Ганна Борисівна Корсун | |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 15 лютага 1991[1] (33 гады) |
Месца нараджэння | |
Краіна | |
Альма-матар | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | спявачка, кампазітарка, музычны прадзюсар, паэтка, вырабнік, студыйны музыкант, кінапрадзюсар |
Інструменты | вакал |
Жанры | поп-музыка[2] |
Узнагароды | |
maruvofficial.com (руск.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ганна Барысаўна Корсун[3] (укр.: Ганна Борисівна Корсун; нар. 15 лютага 1991, Паўлаград, Днепрапятроўская вобласць, УССР), таксама вядомая як MARUV — спявачка, кампазітар з Украіны, пераможца Нацыянальнага адбору на 64-ы конкурс песні «Еўрабачанне» з песняй «Siren Song». З-за яе прарасейскіх поглядаў адмянілі яе ўдзел у конкурсе «Еўрабачанне» ад Украіны.
Нарадзілася ў Паўлаградзе 15 лютага 1991 года. У школьныя гады займалася музыкай і танцамі.
У 2013 годзе яна сабрала гурт The Pringlez як адукацыйны студэнцкі праект. У тым жа годзе каманда выйграла конкурс Pepsi Stars of Now[4]. Калектыў выканаў кавер-версіі вядомых хітоў і ўласныя трэкі ў стылі поп-рок.
У 2014 годзе скончыла факультэт аўтаматыкі і прыборабудавання Харкаўскага політэхнічнага інстытута, атрымаўшы дыпломы па дзвюх спецыяльнасцях: «радыёфізіка і электроніка» і «спецыяліст у галіне інтэлектуальнай уласнасці». Адначасова займалася вакалам. У тым жа годзе яна ўдзельнічала сольна ў 4-м сезоне вакальнага шоу «Голас краіны» ў камандзе Сяргея Лазарава.[5].
The Pringlez удзельнічаў у конкурсе «Новая хваля» (Сочы) у 2015 годзе, дзе заняў 3 месца[6].
У 2016 годзе гурт удзельнічаў у Нацыянальным адборы на «Еўрабачанне» з песняй «Easy to Love»[7], дзе гурт пазнаёміўся з прадзюсарам Юрыем Нікіціным, які прапанаваў ім супрацоўніцтва[8].
У пачатку 2017 года гурт пераехаў у Кіеў і змяніў назву, рэпертуар і музычны стыль[9].
7 мая 2017 года выйшаў сольны міні-альбом «Stories», у які ўвайшлі 7 кампазіцый на трох мовах[10][11]. Увосень удзельнічала ў 8-м сезоне вакальнага шоу «Х-фактар» з уласнай украінамоўнай песняй «Обійми»[12][13].
У тым жа годзе яна пазнаёмілася з гітарыстам Міхаілам Бусіным, больш вядомым пад псеўданімам Бусін. Разам яны стварылі ўласны лэйбл «Zori Sound», пад якім выпусцілі першы сумесны трэк «Спини»[10]. У канцы года Maruv і Boosin выпусцілі другую сумесную працу «Drunk Groove», якая выйшла ў Расіі пад лэйблам «Warner Music Russia»[14].
2 сакавіка 2018 года выйшаў афіцыйны кліп Maruv & Boosin на песню «Drunk Groove», з якой яны выступілі ў чэрвені на адкрыцці расійскай музычнай прэміі «Муз-ТВ»[15]. У тым жа месяцы Maruv выступіў на канцэрце «FIFA Fan Fest», прысвечаным Чэмпіянату свету па футболе ў Маскве[15][16]. 20 ліпеня адбылася прэм’ера песні «Focus On Me» у выглядзе кліпа[17]. 28 верасня адбылася прэм’ера візуальнага альбома «Black Water», у які ўвайшлі два ўжо прадстаўленых і 10 новых кліпаў рэжысёра Сяргея Вейна[18].
22 студзеня 2019 года, у дзень жараб’ёўкі паўфіналаў, стала вядома, што Maruv прыме ўдзел у Нацыянальным адборы на 64-ы конкурс песні «Еўрабачанне» замест Таяны, якая ў апошні момант адмовілася ад удзелу[19]. Па выніках жараб’ёўкі 9 лютага выступіла ў першым паўфінале нацыянальнага адбору, выканаўшы аўтарскую песню «Siren Song», якая распаўсюджвалася на лэйбле Warner Music Russia. На працягу тыдня песня ўзначаліла чарты iTunes і Google Play Music. Па выніках галасавання гледачоў і журы Maruv выйшла ў фінал нацыянальнага адбору, у якім і перамагла. 25 лютага Нацыянальная грамадская тэлерадыёкампанія Украіны і Maruv не знайлі згоды пра умовы кантракта на ўдзел у конкурсе песні Еўрабачанне, таму яна не будзе прадстаўляць на конкурсе Украіну[20][21].
3 кастрычніка 2019 года тэлеканал MTV Russia вылучыў Maruv у намінацыі «Лепшы выканаўца па версіі MTV Russia»[22]. 3 лістапада 2019 года атрымала прэмію MTV EMA («Еўрапейская музычная прэмія MTV») як лепшая расійская выканаўца года (англ.: Best MTV Russia Act). Пасля ўзнагароджання спявачка падзякавала ўсіх расійскіх прыхільнікаў, якія прагаласавалі за яе[23].
Імя | Дэталі |
---|---|
Stories |
|
Імя | Дэталі |
---|---|
Black Water |
|
Hellcat Story |
|
Імя | Год | Самае высокае месца ў чарце | Альбом | |
---|---|---|---|---|
RUS[24] | POL[25] | |||
«Сонце» | 2017 | - | - | Stories |
«Let Me Love You» | - | - | ||
«Спини» | - | - | ||
«Drunk Groove» | 1 | 8 | Black Water | |
«Focus on Me» | 2018 | 3 | - | |
«Black Water» | 194 | - | ||
«For You» (with Faruk Sabanci) | - | - | ||
«Siren Song» | 2019 | 63 | - | |
«Mon Amour» (feat. Mosimann) | 90 | - |
Муж — Аляксандр Корсун, дырэктар кампаніі Maruv[7].
У пачатку 2019 года стала вядома, што Maruv гастралюе ў Расіі пасля пачатку вайны на ўсходзе Украіны. Яна паведаміла, што гурт працягвае выступаць у Расіі, бо такім чынам «нясе мір […]» і што «хтосьці бярэцца за зброю, а хтосьці — за музыку. Гэта мой спосаб прынесці мір»[26]. Пазней, падчас фіналу Нацыянальнага адбору, у адказ на пытанне вядучай Ганна сказала: «Нельга судзіць аб усёй Расіі па прэзідэнце. Бо ў Расіі чатыры мільёны чалавек. Ці чатыры мільярды». У адказ Сяргей Прытула сказаў: «Чатыры мільярды гэта мара іх прэзідэнта, і чатыры мільёны — мара ўсіх украінцаў»[27]. Такая пазіцыя спявачкі выклікала асуджэнне ва ўкраінскім грамадстве.
25 лютага пасля перамогі на нацыянальным адборы на «Еўрабачанне-2019» ад Украіны Ганна адмовілася падпісваць кантракт з НСТУ на ўдзел у конкурсе «Еўрабачанне», бо яе не задавальнялі ўмовы кантракта. Адной з ключавых умоў НСТУ было патрабаванне «не выязджаць на тэрыторыю Расійскай Федэрацыі, пачынаючы з даты падпісання дагавора і заканчваючы трыма месяцамі пасля заканчэння конкурсу», усяго 6 месяцаў: з лютага па май 2019 года (час правядзення конкурсу песні «Еўрабачанне») і з чэрвеня па верасень 2019 года (праз тры месяцы пасля «Еўрабачання»)[28].
Самай вялікай праблемай стала неабходнасць перадачы правоў на песню і кліп. Яшчэ да выступлення на адборы правы на кліп і песню належалі расійскай кампаніі «Warner Music Russia». Ганна пагадзілася з патрабаваннем адмовіцца ад канцэртаў у Расійскай Федэрацыі да заканчэння «Еўрабачання-2019»[29]. Па словах Ганны, яна не атрымала ні фінансавай, ні арганізацыйнай падтрымкі ў падрыхтоўцы выступу. У выніку яна адмовілася падпісваць дамову. Пасля ад удзелу ў Еўрабачанні адмовіліся іншыя ўдзельнікі фіналу Нацыянальнага адбору ад Украіны, якія занялі 2-4 месцы: гурты «Freedom Jazz», KAZKA[30] і «Brunettes Shoot Blondes» .
У лютым 2019 года ва Украіне напярэдадні адбору на «Еўрабачанне-2019» разгарэўся скандал, калі стала вядома, што аўтарскія правы на песню MARUV «Siren Song», якая перамагла ў нацыянальным адборы на «Еўрабачанне-2019», належаць расійскаму гуказапісвальнай кампаніі «Warner Music Russia»[31][32].
У пачатку красавіка 2019 года ва Украіне разгарэўся скандал, калі ўкраінская грамадскасць даведалася, што MARUV выступіла ў Расіі ў канцы сакавіка 2019 года на канцэрце, прысвечаным вядомаму ўкраінафобу Іосіфу Прыгожыну[33]. Да гэтага, у сакавіку 2019 года, у Укрнэце ўжо разгарэўся скандал, пасля таго як украінскія карыстальнікі даведаліся, што ў сярэдзіне сакавіка 2019 года спявачка дала канцэрт на маскоўскім радыё NRJ[34][35] і ў «ЖАРА Music Awards» у Маскве[36].
У сярэдзіне красавіка 2019 года MARUV апублікавала фота са свайго вялікага сольнага канцэрту ў Маскве, што выклікала негатыўную рэакцыю ўкраінцаў ва Укрнэце[37]. Пасля, у канцы красавіка 2019 года, ва Украіне зноў разгарэўся скандал пасля таго, як MARUV пасля канцэрту 7 красавіка 2019 года ў Санкт-Пецярбургу публічна прызналіся ў любові да Расіі[38].
У чэрвені 2019 года MARUV зноў трапіла ў скандал ва Украіне, калі падчас новага канцэртнага тура спявачкі па Расіі ў Маскве, Сочы, Санкт-Пецярбургу і Екацярынбургу спявачка не захацела адказаць на пытанне аднаго з журналістаў: «Чый? Крым?»[39][40][41][42][43][44].
23 ліпеня 2019 года Ганна выступіла ў Маскве, адкрыўшы канцэрт Крысціны Агілеры, выступленне адбылося на стадыёне «ВТБ Арэна»[45].
Год | Прэмія | Намінацыя | Вынік | Нататкі |
---|---|---|---|---|
2018 | M1 Music Awards | Намінацыя | «Drunk Groove» | |
YUNA | Намінацыя | |||
Намінацыя | «Drunk Groove» | |||
Намінацыя | ||||
Намінацыя |
{{cite news}}
: Праверце значэнне даты ў: |archive-date=
(даведка)