Medline (MEDlars[1] onLINE) — найбуйнейшая бібліяграфічная база артыкулаў па медыцынскіх навуках, створаная Нацыянальнай медыцынскай бібліятэкай ЗША (U.S. National Library of Medicine, NLM). Ахоплівае каля 75 % сусветных медыцынскіх выданняў. Выкарыстоўвае слоўнік MeSH.
Перавагі базы:
Недахопы:
База ўтрымлівае больш за 18.8 млн запісаў [2] пра публікацыі з 1950 года і да цяперашняга часу. Першапачаткова база ўтрымлівала артыкулы, напісаныя пасля 1965 года, але затым былі дададзены і больш раннія публікацыі.
Для запісаў, дададзеных у 1995-2003 годзе: каля 48% апублікавана ў ЗША, каля 88% на англійскай мове і для 76% маюцца абстракты на англійскай мове, прадстаўленыя аўтарамі працы.
Індэксуецца каля 5 тыс. навуковых часопісаў.
Існуе некалькі інтэрфейсаў, з дапамогай якіх ажыццяўляецца доступ да базы даных Medline. Сярод іх свабодныя, такія як PubMed і HubMed, і камерцыйныя, напрыклад, Ovid Technologies, SwetsWise і некаторыя іншыя.