MGTOW (англ.: Men Going Their Own Way, «Мужчыны, якія ідуць уласным шляхам») — міжнародны рух гетэрасексуальных мужчын, якія ў рознай ступені аддаляюцца ад жанчын і цалкам адмаўляюцца ад шлюбу[1]. З’яўляючыся часткай сучаснага ўніверсальнага мужчынскага руху, удзельнікі MGTOW падзяляюць погляды на сучасныя сацыяльныя праблемы мужчын, але бачаць сваё рашэнне ў тым, каб добраахвотна (часткова або цалкам) выдаліць шчыльныя стасункі з жанчынамі з уласнага жыцця. Рух уваходзіць у тое, што часцей называюць Манасферай (англ.: Manosphere). MGTOW — гэта «абяцанне ўтрымлівацца ад сур’ёзных адносін і не мець дзяцей». MGTOW акцэнтуе ўвагу на ўласным суверэнітэце мужчыны, а не на змене статус-кво праз актывізм і пратэсты супраць жанчын, дыскрымінацыю мужчын і фемінізм, што адрознівае MGTOW ад праваабарончага руху ў цэлым.
Самі прыхільнікі руху лічаць, што падобныя ідэі існавалі заўседы[2].
Гісторыя супольнасці MGTOW малавядомая, але, хутчэй за ўсё, у сярэдзіне-пачатку 2000-х гадоў яе стварылі два чалавекі, якія былі вядомы ў сеціве пад псеўданімамі Solaris і Ragnar.
У адрозненне ад праваабаронцаў, MGTOW не імкнуцца змяніць грамадства, а аддаляюцца ад грамадства. З самага пачатку суполка MGTOW супрацьстаяла «вялікай дзяржаве», у адрозненне ад падтрымкі абаронцамі мужскіх правоў рэформаў у шлюбным заканадаўстве. Футрэл піша, што MGTOW адмовіліся ад праблем, якія хвалююць МР, такія як фальшывыя абвінавачванні ў згвалтаванні, «каб амаль цалкам засяродзіцца на разглядзе уласных праблем».
Па словах Разаліны Салемі, якая піша для італьянскай газеты La Repubblica, японская канцэпцыя траваедных мужчын — гэта аналаг MGTOW. Марк Ламурэ разглядае траваедных мужчын як следства японскіх сацыяльна-эканамічных умоў, а MGTOW — як ідэалагічны выбар. Кашміра Гандэр, калумніст The Independent, бачыць траваедных мужчын, якія служаць прыкладам для пераймання MGTOW.
Прадстаўнікі MGTOW негатыўна ставяцца да пікапераў, лічачы іх гінацэнтрыстамі, якія сеюць варажнечу сярод мужчын. У сваю чаргу, тыя крытыкуюць MGTOW за строгія рамкі, параўноўваючы іх філасофію з фемінізмам.
Калі інцэлы не здольны на самарэалізацыю ў грамадстве і ў асабістым жыцці, то прадстаўнікам MGTOW уласціва ўстаноўка на самаразвіццё і самарэалізацыю з добраахвотнай сепарацыяй ад жанчын, што, аднак, не выключае магчымасці сэксуальных стасункаў з імі.