Macleaya cordata

Macleaya cordata

Агульны выгляд квітнеючай расліны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Macleaya cordata (Willd.) R.Br.


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  18976
NCBI  56857
EOL  594652
GRIN  t:23058
IPNI  673258-1
TPL  kew-2502545

Macleáya cordáta — від ядавітых раслін роду Macleaya сямейства Макавыя (Papaveraceae).

Батанічнае апісанне

[правіць | правіць зыходнік]
Лісце

Macleaya cordata — шматгадовая травяністая карэнішчавая расліна вышынёй да 250 см.

Сцябло шэра-блакітнай матавай афарбоўкі ўтрымлівае карычневы атрутны млечны сок.

Лісце дасягае 10-30 см у даўжыню і шырыню.

Культывуецца як дэкаратыўная расліна для садоў і паркаў ва ўмераным кліматычным поясе.

У якасці лекавай сыравіны выкарыстоўваюць траву Macleaya cordata (лац.: Herba Macleayae). Сыравіна, якую нарыхтоўваюць у фазу бутанізацыі і цвіцення, змяшчае ізахіналінавыя  (руск.) алкалоіды, у іх ліку — сангвінарын і хелерытрын, і выкарыстоўваецца для атрымання прэпарату сангвірытрыну, які валодае антыбактэрыйнай і анціхалінэстэразнай актыўнасцю[3].

Паводле The Plant List на 2010 год[4]:

  • Bocconia cordata Willd.
  • Bocconia cordata var. thunbergii Miq.
  • Bocconia japonica André
  • Bocconia jedoensis Carrière
  • Macleaya cordata var. yedoensis (André) Fedde
  • Macleaya yedoensis André
  • Marzaria cordata (Willd.) Raf.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Блинова К. Ф. и др. Ботанико-фармакогностический словарь : Справ. пособие / Под ред. К. Ф. Блиновой, Г. П. Яковлева. — М.: Высш. шк., 1990. — С. 208. — ISBN 5-06-000085-0.
  4. Гл. картку расліны.