Macrocyclops albidus |
|
Навуковая класіфікацыя |
---|
прамежныя рангі
Від: | Macrocyclops albidus |
|
Міжнародная навуковая назва |
---|
Macrocyclops albidus
|
|
Macrocyclops albidus — від лічынкаядных весланогіх ракападобных.
Пражывае ў прэсных вадаёмах, напрыклад, у прыдарожных канавах, басейнах, прудах і іншых асяроддзях з дастатковым харчаваннем.
Сілкуецца лічынкамі камароў. Macrocyclops albidus даказаў высокую эфектыўнасць у барацьбе з камарамі, дасягнуўшы амаль 90 % зніжэння выжывальнасці лічынак у палявых умовах і перавышаючы рэкамендаваны ўзровень драпежніцтва для эфектыўнай барацьбы з камарамі ў лабараторных эксперыментах[1]. У ходзе лабараторных даследаванняў асобіна Macrocyclopsis забівала ў сярэднім прыкладна 27 лічынак Culex quinquefasciatus першай узроставай стадыі ў дзень[2].
Macrocyclops albidus — вядомы прамежкавы гаспадар для гермафрадытнага Schistocephalus solidus, паразіта рыб і рыбаядных птушак.
Для роду Macrocyclops характэрная пятая ножка з двух розных сегментаў, дыстальны адрэзак, які змяшчае тры калючкі або шчацінкі на канчатковым канцы[3]. Macrocyclops albidus адрозніваецца аголенай медыяльнай паверхняй хваставога шчыта (англ.) (бел. і гіялінавай мембранай на апошнім сегменце вусікаў (руск.) (бел., якія гладкія або дробна нарэзаныя.
Зноскі