Mahindra Marksman | |
---|---|
Дата заснавання / стварэння | 2006 |
![]() | |
Краіна паходжання | |
Вытворца | Mahindra & Mahindra[d] |
Дызайнер | Mahindra & Mahindra[d] |
Дата прыняцця ў эксплуатацыю | 2009 |
Даўжыня |
|
Шырыня | 1,863 м |
Вышыня | 2,03 м |
Хуткасць | 33 метр у секунду |
Ride height | 240 міліметр |
![]() |
Mahindra Marksman — першы ў Індыі лёгкі бронеаўтамабіль капсульнага тыпу[1].
Mahindra Marksman быў упершыню прадстаўлены ў 2009 годзе. Прыняты на ўзбраенне падраздзяленнем Force One паліцыі Мумбаі, а затым і некалькімі іншымі паліцэйскімі сіламі штата і Цэнтральнай паліцыі, а таксама пагранічнікамі[2][3][4][5].
Бранявік забяспечвае абарону ад агню са стралковай зброі і гранатамётаў. Можа выкарыстоўвацца як у барацьбе з тэрарызмам, так і ў звычайных мэтах[6].
Бакавіны вытрымліваюць тры прамых траплення кулі 7,62×51 мм НАТА Ball M80, 7,62×39 мм Ball PS і 5,56x45 мм Ball M 193 на адлегласці 10 м пад вуглом 90°. Верх вытрымлівае тры прамых траплення вышэйзгаданых боепрыпасаў на адлегласці да 10 м пад вуглом 45°. Дно абараняе ад адначасовага выбуху двух ручных гранат DM 51 (нямецкая норма). Задняе сядзенне і шырокія куленепрабівальныя вокны забяспечваюць поўную аператыўную арыентацыю экіпажу. Усталяваны камера задняга выгляду і экран тэлевізара. Гэта дазваляе кіроўцу і штурману бачыць «мёртвую зону» ззаду аўтамабіля[5][7].