Mario Kart Wii

Mario Kart Wii
Распрацоўшчык Nintendo Entertainment Analysis and Development[d]
Выдавец Nintendo
Частка серыі Mario Kart[d]
Дата выпуску 10 красавіка 2008
Жанр камп’ютарныя гонкі[d]
Стваральнікі
Прадзюсар
Тэхнічныя даныя
Платформа Wii[d]
Рэжымы гульні шматкарыстальніцкая гульня, аднакарыстальніцкая гульня і кааператыўны рэжым[d]
Носьбіт лічбавая спампоўка[d]
Кіраванне Wii Classic Controller[d], Wii Remote[d] і Nunchuk[d]
Афіцыйны сайт (яп.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Mario Kart Wii»|マリオ カート Wii|Марыа Ка: то Wii — відэагульня, распрацаваная кампаніяй Nintendo Entertainment Analysis and Development і выпушчаная Nintendo эксклюзіўна для платформы Wii. Гульня з'яўляецца шостай часткай серыі Mario Kart і другой гульнёй з гэтай серыі, якая выкарыстоўвае сэрвіс Nintendo Wi-Fi Connection. Ва ўсім свеце гульня была выпушчана ў свет на працягу красавіка 2008 года. Кожная копія гульні ўключае ў сябе спецыяльны руль (Wii Wheel), распрацаваны для Wii Remote, што робіць кіраванне ў гульні больш простым і інтуітыўным. Як і ў папярэдніку Mario Kart DS, гульня падзеленая на 8 турніраў па 4 трасы ў кожным. Сярод турніраў — 4 складаюцца з новых трас і 4 рэтра-турніру, якія складаюцца з трас пяці папярэдніх гульняў. Гульня падзеленая на тры ўзроўня складанасці. Сярод асноўных новаўвядзенняў — магчымасць удзелу ў заездзе адначасова да 12 гоншчыкаў, а таксама з'яўленне ў якасці транспартных сродкаў матацыклаў. Гоншчыкамі ў гульні па-ранейшаму з'яўляюцца персанажы серыі гульняў Марыа. Таксама ў гульні прадастаўлена магчымасць гуляць за створаных гульцом чалавечкаў Mii. Падтрымка Nintendo Wi-Fi Connection дазваляе гуляць з супернікамі з усяго свету.

УпершынюMario Kart Wiiбыла прадэманстравана на выставе E3 у 2007 годзе, дзе атрымала станоўчыя водгукі як з боку крытыкаў, так і ад прыхільнікаў серыі. Галоўнымі вартасцямі гульні былі названыя вялікая колькасць трас і персанажаў, а таксама захапляльны геймплэй.