Mazda | |
---|---|
яп.: マツダ株式会社 | |
Тып | вытворца аўтамабіляў[d], публічная кампанія, брэнд і аўтамабільная марка[d] |
Лістынг на біржы | Такійская фондавая біржа |
Заснаванне | 30 студзеня 1920 |
Заснавальнікі | Jujiro Matsuda[d] |
Краіна | |
Адрас | |
Галіна | аўтамабільная прамысловасць |
Прадукцыя | рухавік і легкавы аўтамабіль |
Абарот |
|
Аперацыйны прыбытак |
|
Чысты прыбытак |
|
Актывы |
|
Колькасць супрацоўнікаў |
|
Даччыныя кампаніі | Mazda (United States)[d] |
Сайт | mazda.com (англ.) |
Mazda Motor Corporation (яп.: マツダ株式会社) — японская аўтамабілебудаўнічая кампанія, якая выпускае аўтамабілі «Mazda». Штаб-кватэра — у Хірасіме.
Сваю гісторыю фірма вядзе з 1960 года, калі быў выпушчаны першы серыйны легкавы аўтамабіль Mazda R360 Coupe (2-дзверны пасажырскі аўтамабіль). Раней фірма, заснаваная ў 1920 годзе, займалася вытворчасцю станкоў. Сваю назву «Мазда» (Mazda) фірма атрымала ў гонар зараастрыйскага бога Жыцця з імем Ахура-Мазда (ён жа Армазд).
Завод у Хірасіме функцыянуе з моманту заснавання маркі. Першапачатковы завод з часам быў пераабсталяваны для вытворчасці рухавікоў, у тым ліку ротарных тыпу Ванкеля, і кампанентаў трансмісіі, паколькі пашырэнне вытворчасці аўтамабіляў патрабавала буйнейшых і сучасных магутнасцяў. З гэтай мэтай у 1966 годзе быў пабудаваны новы завод «Уджына-1», да якога ў 1972 годзе дадаўся другі «Уджына-2».
Да 1982 года быў адзінай вытворчай пляцоўкай маркі.
Пачатак дзейнасці | 1931 |
---|---|
Лакацыя | Акі, прэфектура Хірасіма, Японія |
Агульная плошча | 1 685 000 кв. м. |
Вытворчая магутнасць | 569 000 машын у год |
Прадукцыя | СХ-30, СХ-5, СХ-8, СХ-9, МХ-30, МХ-5 |
Другі завод маркі быў пабудаваны ў 1981 годзе ў Хофу ў прэфектуры Ямагуты. Вытворчасць складаецца з двух асноўных карпусоў: дзвюх аўтазборачных ліній («H1» і «H2») у раёне Нішынаўра і завода ў суседнім раёне Наканасекі, які вырабляе рухавікі і трансмісіі.
Пачатак дзейнасці | 1982 |
---|---|
Лакацыя | Хофу, прэфектура Ямагуты, Японія |
Агульная плошча | 792000 кв. м. у Нішынаўры + 537000 кв. м. у Наканасекі |
Колькасць супрацоўнікаў | каля 3000 |
Вытворчая магутнасць | каля 400 000 машын у год |
Прадукцыя | H1: Mazda 2, CX-3 H2: Mazda 6, CX-5 |