Meconopsis betonicifolia |
|
Навуковая класіфікацыя |
---|
прамежныя рангі
Від: | Meconopsis betonicifolia |
|
Міжнародная навуковая назва |
---|
Meconopsis betonicifolia
|
|
Meconopsis betonicifolia — від раслін сямейства макавыя (Papaveraceae).
Апісаны ўпершыню брытанскім разведчыкам Фрыдрыкам Маршманам Бэйлі (руск.) (бел. ў 1913 годзе на паўднёвым Тыбеце. Акультурыў расліну выбітны англійскі батанік Фрэнк-Кінгдан-Уорд (руск.) (бел. у 1926 годзе.
Шматгадовая расліна, якая мае вялікую прыкаранёвую разетку лісця, што з’яўляецца вясной. Лісце светла-зялёнае, буйное (15-30 см) сэрцападобнае, даўгаватае, пакрытае валасінкамі іржавага колеру. Край лісця зубчасты. Кветаножка памерам да 90 см. Кветкі буйныя (да 10 см) ніцыя, пялёсткі ад ярка сіняга колеру да белага. Белыя кветкі (var. alba) сустракаюцца рэдка ў прыродзе. Апыляецца насякомымі.
Расце ў Паўднёвым Кітаі, Тыбеце, М’ягме.
Вырошчваецца як дэкаратыўная расліна. Выведзена некалькі стэрыльных і фертыльных гібрыдаў[1].
-
Бутоны
-
Кветка
-
Знешні выгляд расліны
Зноскі
- Mick Lavelle ``An Illustrated Identifier and Encyclopedia of Wild Flowers and Flora: An authoritative guide to more than 750 wild flowers of the world`` // Hermes House, 2006—256 p. — P. 60 ISBN 10: 1846810213 ISBN 13: 9781846810213