Melia | |||||||||||||||||
![]() | |||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
Melia L., 1753 | |||||||||||||||||
Тыпавы від | |||||||||||||||||
Melia azedarach L., 1753
| |||||||||||||||||
|
Melia — род двухдольных кветкавых раслін, уключаны ў сямейства Меліевыя (Meliaceae), тыпавы род сямейства.
Назва Melia была ўпершыню ўжыта ў адносінах да гэтай расліны Карлам Лінеям у 1737 годзе ў кнізе Genera plantarum. Пазней Ліней паказаў, што гэтай назвай у старажытнагрэчаскай мове называўся ясень або іншае дрэва з рассечаным лісцем.
Прадстаўнікі роду — звычайна лістападныя дрэвы або буйныя кусты, пакрытыя простым апушэннем.
Лісце складанае, двойчы ці тройчы непарнаперыстае, спіралепадобнае размешчанае ўздоўж сцябла, лісточкі на кароткіх хвосціках, часцей за ўсё з зубчатым краем.
Кветкі сабраны ў суквецці-мецелкі ў пазухах верхняга лісця. Цэнтральная кветка абодваполая, большая ж частка астатніх — тычынкавыя. Чашачка падзеленая на 5-6 амаль свабодных чашалісцікаў. Вяночак пяці- або шасціпялёсткавы, апушаны, белага ці бэзавага колеру. Тычынкі зрослыя ў цыліндрычную тычынкавую трубку з 10-12 пылавікамі. Песцік з паўшарападобным лычыкам, доўгі. Завязь трох—васьмігнёздавая, у кожнай па 2 семяпупышкі.
Плод — шарападобная або прадаўгаватая касцянка з дравяністай костачкай. Насенне карычневае, даўгаватае.
Лік храмасом 2n = 28.
Два віды распаўсюджаныя ў Афрыцы, адзін — родам з Азіі, аднак завезены ў многія рэгіёны свету. У Афрыцы вядомыя ўсе тры віды роду. Тыпавы від, Melia azedarach, завезены туды, а Melia bambolo у натуральных умовах расце ў Заходняй Афрыкі, радзіма Melia volkensii — Усходняя Афрыка.