Mercury Prize

Mercury Prize (у мінулым — Mercury Music Prize, вядомая таксама як Nationwide Mercury Prize, пазней — Barclaycard Mercury Prize) — штогадовая музычная прэмія, якая прысуджаецца за лепшы альбом Вялікабрытаніі і Ірландыі.

Была заснаваная ў 1992 годзе BPI (British Phonographic Industry) і BARD (British Association of Record Dealers) у якасці альтэрнатывы Brit Awards і першапачаткова спансавалася кампаніяй Mercury Communications (ужо не існуе). Крытэрыямі адбора (які выконваецца жюры, складзеным з прадстаўнікоў музычнай індустрыі) дэкларавана мастацкая вартасць, арыгінальнасць і наватарства. Узнагароджванне звычайна адбываецца ў пачатку верасня; спіс намінантаў агалошваецца ў ліпені[1].