Midnight Commander | |
---|---|
Тып | Менеджар файлаў |
Аўтар | Miguel de Icaza[d] |
Распрацоўшчык | Суполка mc |
Напісана на | C[1] |
Інтэрфейс | ncurses[d] |
Аперацыйная сістэма | Кросплатфармавая |
Мовы інтэрфейсу | англійская, руская, эсперанта і некалькі моў[d][2] |
Першы выпуск | 1994 |
Апошняя версія | 4.8.15 (6 лістапада 2015) |
Тэставая версія | „Начныя зборкі“ |
Ліцэнзія | GNU GPL |
Сайт | midnight-commander.org |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
«Midnight Commander» (mc, міднайт-камандар, літаральна: «паўночны камандзір») — адзін з кансольных файлавых менеджараў для Unix-падобных аперацыйных сістэм, клон «Norton Commander» . Асноўны інтэрфейс складаецца з дзвюх панэляў, на якіх адлюстроўваецца файлавая сістэма.
«Midnight Commander» мае магчымасць прагляду зместу файлаў RPM-пакетаў, працуе з папулярнымі фарматамі архіваў, нібыта яны проста каталогі, а таксама можа працаваць як кліент FTP або FISH. У «Midnight Commander» убудаваны рэдактар mcedit (але можна задаць і іншы). Сярод магчымасцяў mcedit ёсць падсвятленне сінтаксісу для розных моў, магчымасць работы ў рэжымах ASCII ці HEX.
«Midnight Commander» таксама можа пераймяноўваць групы файлаў. Гэта зручна пры маніпуляванні вялікімі групамі файлаў, напрыклад, каб узгадніць іх з новым спосабам наймення. «Midnight Commander» можа таксама перамяшчаць файлы ў розныя каталогі і адначасова пераймяноўваць іх. Дазваляецца ўказваць уваходныя і выніковыя імёны файлаў з дапамогай падстаноўчых знакаў. Пры гэтым можна карыстацца рэгулярнымі выразамі. Акрамя таго, карыстальнік можа абіраць ці ўжываць магчымасць «shell patterns» (аўтаматычнае групаванне падстаноўчых знакаў).
«Midnight Commander» у цяперашні час уключаны ў большасць дыстрыбутываў Linux і мае пашыральнасць пад GNU General Public License.
mc даволі папулярны на Linux дзякуючы пабудове на гнуткіх тэкставых інтэрфейсах (Ncurses альбо S-lang), што дазваляе яму працаваць у звычайнай кансолі, у вакне X-тэрмінала, паверх SSH-злучэння і з усімі відамі аддаленых абалонак.