Milliarium Aureum (Залаты мільны камень) — некалі калона з пазалочанай бронзы на рымскім форуме.
Калона была збудавана па загаду імператара Аўгуста ў 20 годзе да н.э. Перш на калоне былі адзначаны назвы сталіц правінцый Рымскай імперыі і адлегласці ад Рыма да іх. Ад каменя пачыналіся ўсе асноўныя дарогі імперыі. Да нашых дзён захаваліся часткі падножжа калоны.