Mitsubishi Motors | |
---|---|
![]() | |
![]() | |
Тып | вытворца аўтамабіляў[d] і публічная кампанія |
Лістынг на біржы | Такійская фондавая біржа |
Заснаванне | 22 красавіка 1970 |
Заснавальнікі | Mitsubishi Heavy Industries[d] |
Краіна | |
Адрас | |
Галіна | аўтамабільная прамысловасць |
Прадукцыя | аўтамабіль, камерцыйны транспартны сродак[d] і практычны спартыўны аўтамабіль[d] |
Чысты прыбытак |
|
Колькасць супрацоўнікаў |
|
Матчына кампанія | Mitsubishi[d] |
Даччыныя кампаніі | Mitsubishi Motors Thailand[d], Mitsubishi Motors Philippines[d], Mitsubishi Motors North America[d], Mitsubishi Motors Australia[d], Mitsubishi Motors Europe[d] і Renault–Nissan–Mitsubishi Alliance[d] |
Сайт | mitsubishi-motors.com/… (англ.) |
Mitsubishi Motors Corporation (三菱自動車工業株式会社) — японская аўтамабілебудаўнічая кампанія. Штаб-кватэра — у Токіа.
Заснаваная ў 1970 як аўтамабілебудаўнічае падпадзяленне гурта Mitsubishi шляхам пераўтварэння аўтамабільнага аддзялення Mitsubishi Heavy Industries. Першы аўтамабіль пад маркай «Міцубісі» (Model-A) быў выпушчаны ў 1917 годзе. У 1918 годзе быў створаны першы грузавік (эксперыментальны T1).
У 1931 годзе Mitsubishi стварыла першы ў Японіі аўтамабільны дызельны рухавік. У 1932 годзе кампанія выпусціла першы ў сваёй гісторыі аўтобус.
У 2016 годзе Nissan набыў 34% акцый Mitsubishi Motors. Такім чынам, Nissan стаў найбуйнейшым акцыянерам і Mitsubishi ўвайшла ў склад альянса Renault-Nissan[2].
У 2022 годзе Mitsubishi вырабіла 1 012 408 аўтамабіляў. Для ўнутранага рынка Японіі вытворчасць легкавых і грузавых аўтамабіляў склала 440 762 адзінкі[3].
У 2012 годзе было заснавана сумеснае прадпрыемства GAC і Mitsubishi Motors. Кітайскаму аўтавытворцы належала 50% акцый, Mitsubishi Motors — 30%, 20% — гандлёваму дому Mitsubishi Corp. Пік продажу быў у 2018 годзе (140 000 машын). У 2022 годзе пастаўкі пакупнікам упалі да 38 550 адзінак, або прыкладна на 60 працэнтаў менш у параўнанні з 2021 годам. З-за слабога попыту вытворчасць была спынена ў сакавіку 2023 года[4].