Moleskine (Малескін) — гандлёвая марка італьянскай кампаніі Modo & Modo, выкарыстоўваецца больш за 200 гадоў.
150-200 гадоў назад Малескіны яшчэ вырабляліся некалькімі невялікімі мануфактурамі ў Францыі. Малескін знік з віду ў 1986 годзе разам з крамай у французскім горадзе Туры. Але ўжо ў канцы 1990-х група мастакоў з Італіі ўспомніла аб Moleskine. «Мода энд Мода» зарэгістравалі гандлёвую марку «Moleskine».
У наш час кампанія выпускае запісныя кніжкі і нататнікі з шчыльнай вільгацеўстойлівай паперай і ў цвёрдай вокладцы, эластычнай гумкай і матузам для закладкі старонак; сярод прадукцыі — запісныя і тэлефонныя кнігі з рознай разліноўкай, запісныя кніжкі для малявання, чарчэння, запісу нот, рэпарцёрскія нататнікі і г.д. Усяго больш за два дзясяткі.
Гандлёвая марка «Moleskine» пазіцыяніруецца як элітарная.
Moleskine на Вікісховішчы |