Monotropa uniflora

Monotropa uniflora
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Monotropa uniflora


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  23778
NCBI  50148
EOL  583541
IPNI  281016-2
TPL  tro-12303908

Monotropa uniflora — від мікагетэратрофных  (руск.) кветкавых раслін роду Пад’ельнік (Monotropa) сямейства Верасовыя (Ericaceae); тыпавы від роду.

Распаўсюджанне і экалогія

[правіць | правіць зыходнік]

Від сустракаецца ў Гімалаях, Усходняй Азіі, а таксама ў Паўночнай і Цэнтральнай Амерыцы ад Аляскі да Панамы, а таксама на поўначы Паўднёвай АмерыкіКалумбіі), пры гэтым арэал віду мае значныя парывы. Расліна даволі рэдкая.

Расце ў імшыстых цёмнахвойных лясах.

Унутраная частка кветкі (павялічана)

Батанічнае апісанне

[правіць | правіць зыходнік]

Шматгадовая мікагетэратрофная  (руск.) расліна з дробна і густа разгалінаваным карэнішчам і надземным сцяблом вышынёй 10-20 см, пакрытым чарговымі, белымі, шматлікімі ланцэтнымі або авальна-ланцэтнымі лускамі.

Лісце адсутнічае.

Кветка адзіночная, верхавінная, даўгавата-званочкавая, ніцая. Вяночак белы, даўжэй тычынак, з 5—6 пялёсткаў. Тычынка у ліку 10—12, з валасістымі ніткамі і памяранцава-жоўтымі пылавікамі. Завязь яйцападобная, з буйным варонкападобным рыльцам дыяметрам 6-8 мм і песцік даўжынёй каля 2 мм.

Плод — амаль прамая, шарападобная каробачка дыяметрам каля 2—2,5 см.

Цвіценне у чэрвені-ліпені. Плоданашэнне ў жніўні-верасні.

Від Monotropa uniflora ўваходзіць у род Пад’ельнік (Monotropa) трыбы Monotropeae падсямейства Monotropoideae сямейства Верасовыя (Ericaceae) парадку Верасакветныя (Ericales).


  яшчэ 36 сямействаў (паводле Сістэмы APG II)   яшчэ 2 трыбы   Пад’ельнік звычайны
           
  парадак Верасакветныя     падсямейства Monotropoideae     род Пад’ельнік    
                   
  аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя     сямейства Верасовыя     трыба Monotropeae     від
Monotropa uniflora
             
  яшчэ 44 парадкі кветкавых раслін
(паводле  Сістэмы APG II)
  яшчэ 7 падсямействаў   яшчэ 7 родаў  
       
  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  • Флора СССР. В 30-ти томах / Начато при руководстве и под главной редакцией акад. В. Л. Комарова; Редакторы тома Б. К. Шишкин и Е. Г. Бобров. — М.—Л.: Издательство Академии Наук СССР, 1952. — Т. XVIII. — 802 с. — 3 000 экз.
  • Кожевников Ю. П. Порядок вересковые (Ericales) // Жизнь растений : в 6 т. / гл. ред. А. Л. Тахтаджян. — М. : Просвещение, 1981. — Т. 5. Ч. 2 : Цветковые растения / под ред. А. Л. Тахтаджяна. — С. 91. — 512 с. — 300 000 экз.