Mosaic | |
---|---|
Тып | браўзер |
Распрацоўшчык | Нацыянальны цэнтр суперкамп’ютарных праграм (NCSA) |
Напісана на | C[1] |
Аперацыйная сістэма | Windows, Unix, AmigaOS[d], Classic Mac OS[d] і OpenVMS[d] |
Першы выпуск | студзень 1993 |
Апошняя версія |
|
Ліцэнзія | прапрыетарная |
Сайт |
ncsa.illinois.edu/enabli… mosaic.mcom.com |
NCSA Mosaic — адзін з першых шырока даступных вэб-браўзераў, які адыграў важную ролю ў папулярызацыі Сусветнага павуціння і Інтэрнэту ўвогуле. Падтрымліваў некалькі інтэрнэт-пратаколаў, напрыклад, HTTP, FTP і Gopher. Яго папулярнасці спрыялі інтуітыўны інтэрфейс, надзейнасць і простая ўстаноўка.[2] Mosaic — гэта першы браўзер, які адлюстроўваў выявы разам з тэкстам, а не ў асобным акне.[3] Яго часта называюць першым графічным вэб-браўзерам, аднак насамрэч да яго існавалі менш вядомыя WorldWideWeb, Erwise[4] і ViolaWWW.
Mosaic быў распрацаваны ў Нацыянальным цэнтры суперкамп’ютарных праграм (англ.: National Center for Supercomputing Applications, скарочана NCSA)[3] пры Універсітэце Ілінойса ў 1992 годзе. NCSA выпусціла яго ў 1993 годзе.[5]
З 1995 года Netscape Navigator паступова захопліваў рынак. У выніку гэтага ў Mosaic засталася толькі нязначная частка карыстальнікаў. NCSA спыніла распрацоўку і падтрымку браўзера 7 студзеня 1997 года.[6]
Microsoft атрымала ліцэнзію на выкарыстанне зыходнага кода Mosaic пры стварэнні Internet Explorer у 1995 годзе.