Motorola

Motorola
Заснаванне 25 верасня 1928
Скасавана 4 студзеня 2011
Пераемнік Motorola Mobility[d] і Motorola Solutions[d]
Заснавальнікі Joseph Galvin[d] і Paul Galvin[d][1]
Краіна
Адрас
Галіна тэлекамунікацыйная індустрыя[d]
Прадукцыя мабільны тэлефон
Колькасць супрацоўнікаў
  • 53 000 чал. (2019)[3]
Даччыныя кампаніі General Instrument[d], Netopia[d], Good Technology[d], Codex Corporation[d], Motorola (United Kingdom)[d], Motorola (Italy)[d], Motorola (Germany)[d], Motorola (France)[d] і Motorola (Canada)[d]
Сайт motorola.com

Motorola, Inc. — былая амерыканская транснацыянальная тэлекамунікацыйная кампанія, знаходзілася ў Шаумбургу, штат Ілінойс. Была заснавана ў 1928 годзе як Galvin Manufacturing Corporation братамі Полам і Джозэфам Галвінамі.[4] Кампанія змяніла назву на Motorola у 1947 годзе.[5] Страціўшы 4,3 мільярда долараў з 2007 па 2009 гады, Motorola была падзелена на дзве незалежныя публічныя кампаніі, Motorola Mobility і Motorola Solutions, у студзені 2011 года.[6] Рэарганізацыя была праведзена так, што Motorola Solutions стала юрыдычнай правапераемніцай Motorola, Inc., а Motorola Mobility аддзялілася як новая кампанія.[7]

Motorola распрацоўвала і прадавала бесправадное сеткавае абсталяванне, такое як базавыя станцыі сотавай перадачы і ўзмацняльнікі сігналу. Таксама сярод прадуктаў Motorola былі тэлепрыстаўкі, лічбавыя відэарэгістратары і сеткавае абсталяванне, якое выкарыстоўвалася для забеспячэння відэавяшчання, камп’ютарнай тэлефаніі і тэлебачання высокай выразнасці.

Падраздзяленне Motorola па распрацоўцы мабільных тэлефонаў было піянерам у гэтай галіне. Яно стварыла першы сапраўды мабільны тэлефон DynaTAC і першы раскладны мабільны тэлефон MicroTAC. У сярэдзіне 2000-х гадоў быў вельмі папулярны раскладны мабільны тэлефон Motorola RAZR. Пазней кампанія працавала над смартфонамі з мабільнай аперацыйнай сістэмай Android. Падчас рэарганізацыі падраздзяленне па распрацоўцы мабільных тэлефонаў стала часткай Motorola Mobility.

  1. Hall M. Motorola, Inc. // Encyclopædia Britannica
  2. Global Research Identifier Database — 2015. Праверана 1 чэрвеня 2020.
  3. http://money.cnn.com/magazines/fortune/global500/2010/snapshots/288.html
  4. Car Radio – Sound in Motion. Motorola Solutions. Архівавана з першакрыніцы June 9, 2021. Праверана April 6, 2021.
  5. Harry Mark Petrakis, The Founder’s Touch: The Life of Paul Galvin of Motorola (Chicago: McGraw-hill, 1965), 58-93
  6. Ante, Spencer E. (January 5, 2011). "Motorola Is Split Into Two". The Wall Street Journal. Архівавана з арыгінала January 6, 2011. Праверана January 4, 2011.
  7. Motorola Solutions Inc: NYSE:MSI quotes & news – Google Finance. Архівавана з першакрыніцы September 3, 2011. Праверана July 12, 2011.