MySQL (май-эс-кью-эл)[6] — рэляцыйная сістэма кіравання базамі даных з адкрытым зыходным кодам.[6][7] Яе назва ўяўляе сабой спалучэнне імені дачкі сузаснавальніка MySQL Майкла Відэніуса (Май, англ.: My)[8] і назвы мовы запытаў SQL. Акрамя кіравання рэляцыйнымі базамі даных, MySQL забяспечвае доступ праз сеціва, стварэнне рэзервовых копій і кіраванне карыстальнікамі.
Серверная частка MySQL і кліенцкія бібліятэкі выкарыстоўваюць падвойнае ліцэнзаванне. Яны прапануюцца пад GPL версіі 2 або па прапрыетарнай ліцэнзіі.[16]
Дэвід Аксмарк (злева) і Майкл «Монці» Відэніус, заснавальнікі MySQL AB, у 2003 годзе
MySQL была створана шведскай кампаніяй MySQL AB, якая была заснавана Дэвідам Аксмаркам, Аланам Ларсанам і Майклам «Монці» Відэніусам. Распрацоўка MySQL пачалася ў 1994 годзе.[17] Першая версія з’явілася 23 мая 1995 года.
У лістападзе 2008 года выпушчана версія 5.1 з падтрымкай планіроўшчыка падзей (event scheduler), раздзялення (partitioning), API плагінаў і рэплікацыі на аснове радкоў (row-based replication)
Oracle набыла Sun Microsystems 27 студзеня 2010 года[19]
У той жа дзень, як Oracle абвясціла аб набыцці Sun, Майкл «Монці» Відэніус запусціў адгалінаванне MySQL — MariaDB — і паклікаў з сабой шэраг распрацоўшчыкаў MySQL.[20]
У красавіку 2018 года выпушчана версія MySQL Server 8.0[21] з функцыяналам NoSQL Document Store і пашыраным сінтаксісам JSON
MySQL была прызнана СКБД 2019 года ў рэйтынгу DB-Engines [22]
↑ абWhat is MySQL?(нявызн.). MySQL 8.0 Reference Manual. Oracle Corporation. — «The official way to pronounce "MySQL" is "My Ess Que Ell" (not "my sequel"), but we do not mind if you pronounce it as "my sequel" or in some other localized way.» Праверана 3 красавіка 2020.
↑History of MySQL(нявызн.). MySQL 8.0 Reference Manual. Oracle Corporation. — «MySQL is named after co-founder Monty Widenius's daughter, My.» Праверана 3 красавіка 2020.
↑Sobel. Keeping Up(нявызн.)(недаступная спасылка). The Facebook Blog. Facebook (21 снежня 2007). — «[…] Facebook's data is stored in MySQL database servers […]» Архівавана з першакрыніцы 18 чэрвеня 2009. Праверана 18 чэрвеня 2009.
↑Matsunobu. MyRocks: A space- and write-optimized MySQL database(англ.)(нявызн.) ?. Facebook Engineering (31 жніўня 2016). — «At Facebook we use MySQL to manage many petabytes of data, along with the InnoDB storage engine […]» Архівавана з першакрыніцы 7 сакавіка 2020. Праверана 7 сакавіка 2020.
↑Elliott-McCrea. Using, Abusing and Scaling MySQL at Flickr(нявызн.). code.flickr.com (8 лютага 2010). — «[…] at Flickr, MySQL is our hammer, and we use it for nearly everything. It's our federated data store, our key-value store, and our document store.» Праверана 3 красавіка 2020.
↑Manual:MySQL(нявызн.). www.mediawiki.org. MediaWiki, The Free Wiki Engine. — «The MySQL and MariaDB database engines are the most commonly-used database backends for MediaWiki.» Праверана 3 красавіка 2020.
↑Hashemi. The Infrastructure Behind Twitter: Scale(нявызн.). blog.twitter.com (19 студзеня 2017). — «SQL: This includes MySQL, PostgreSQL and Vertica. MySQL/PosgreSQL are used where we need strong consistency […]» Праверана 3 красавіка 2020.
↑Commercial License for OEMs, ISVs and VARs(нявызн.). www.mysql.com (1 ліпеня 2010). — «Oracle provides its MySQL database server […] under a dual license model […] Oracle makes its MySQL database server […] available under the GPLv2 […]» Праверана 3 красавіка 2020.