NASDAQ | |
---|---|
Размяшчэнне | |
Год заснавання | 4 лютага 1971 |
Капіталізацыя рынка акцый |
|
Афіцыйны сайт | nasdaq.com (англ.) |
Фондавая біржа NASDAQ, ці проста NASDAQ — амерыканская фондавая біржа. Назва з’яўляецца скарачэннем поўнай назвы National Association of Securities and Dealers Automated Quotations. Найбуйнейшая ў ЗША электронная біржа. На біржы прадстаўленыя прыкладна 3 700 кампаній, што робіць яе біржай з аб’ёмам гандлю большым за ўсе астатнія ў свеце.
На NASDAQ каціруюцца акцыі не толькі высокатэхналагічных кампаній, таму ўзнікла цэлая сістэма індэксаў, кожны з якіх адлюстроўвае сітуацыю ў адпаведнай галіне эканомікі. Цяпер існуе трынаццаць такіх індэксаў, у аснове якіх ляжаць каціроўкі каштоўных папер, якімі гандлююць у электроннай сістэме NASDAQ.
Індэкс Nasdaq Composite уключае акцыі ўсіх кампаній, якія каціруюцца на біржы NASDAQ (усяго больш за 5000). Рыначны кошт разлічваецца так: агульная колькасць акцый кампаніі памнажаецца на бягучы рыначны кошт адной акцыі.[2]
У Nasdaq-100 уключаны 100 найбуйнейшых па капіталізацыі кампаній, акцыі якіх гандлююцца на біржы NASDAQ. У індэкс не ўключаюцца кампаніі фінансавага сектара.[3] Па стане на 2021 год 57 % Nasdaq-100 складаюць тэхналагічныя кампаніі.[4] На біржы Nasdaq фонд пад цікерам QQQ з высокай дакладнасцю паўтарае дынаміку Nasdaq-100.[5][6]