Дыфузная туманнасць | |
---|---|
Гісторыя даследавання | |
Дата адкрыцця | 11 кастрычніка 1852 |
Абазначэнні | NGC 1555, DG 31, CED 32B |
Назіральныя даныя (Эпоха ) |
|
Тып | Адбівальная туманнасць |
Прамое ўзыходжанне | 04h 21m 56,7s |
Схіленне | +19° 32' 04" |
Бачныя памеры (V) | 0,5' |
Сузор’е | Цялец |
Пераменная туманнасць Хайнда (NGC 1555, іншыя абазначэнні — DG 31, CED 32B) — адбівальная туманнасць у сузор’і Цялец.
Гэты аб’ект уваходзіць у лік пералічаных у арыгінальнай рэдакцыі «Новага агульнага каталога».
Туманнасць з'яўляецца пераменнай. Яна падсвятляецца зоркай T Цяльца. З'яўляецца аб’ектам Хербіга — Аро[1][2].