Планетарная туманнасць | |
---|---|
![]() | |
Гісторыя даследавання | |
Адкрывальнік | Уільям Гершэль |
Наглядальныя даныя (Эпоха J2000.0) |
|
Тып | Планетарная |
Прамое ўзыходжанне | 06гадз 33мін 10,50с |
Схіленне | +35° 15′ 02,00″ |
Адлегласць | ~4000 св. гадоў |
Сузор’е | Вознік |
NGC 2240 — планетарная туманнасць у сузор’і Вознік.
Гэты аб’ект уваходзіць у лік пералічаных у арыгінальнай рэдакцыі «Новага агульнага каталога».
NGC 2240 з’яўляецца рэшткай звышновай зоркі. Яна размешчана прыкладна ў 4000 св. гадах ад Зямлі. У цэнтры туманнасці размешчана зорка — белы карлік, якая з’яўляецца адной з самых гарачых вядомых зорак з тэмпературай звыш +200 000 °C. Хаатычная структура туманнасці паказвае на тое, што скіданне абалонак зоркі адбывалася паэтапна. Пры кожнай успышцы зорка раскідвала рэчыва ў новых кірунках. Туманнасць таксама ўтрымлівае аблокі пылу, на наяўнасць якіх паказваюць доўгія цёмныя палосы, прысутныя ў ёй[1].
Рэчыва туманнасці мае розны састаў і шчыльнасць. Участкі сіняга колеру ўтрымліваюць гелій, сіне-зялёнага — кісларод, чырвоны — азот і вадарод[1].