Natco Pharma Limited | |
---|---|
![]() | |
Тып | бізнес і публічная кампанія |
Лістынг на біржы | National Stock Exchange of India[d][1] |
Заснаванне | 1981 |
Ранейшыя назвы | Natco Fine Pharmaceutical Ltd |
Краіна | |
Размяшчэнне | Хайдарабад, штат Тэлангана, Індыя |
Адрас | |
Галіна | Вытворчасць фармацэўтычных прэпаратаў |
Падраздзяленні | у Беларусі, Расіі, СНД прадстаўніцтваў і аддзяленняў не мае |
Сайт | natcopharma.co.in |
Natco Pharma Ltd — індыйская фармацэўтычная кампанія, якая вырабляе актыўныя фармацэўтычныя інгрэдыенты[3].
Асноўныя напрамкі работы — распрацоўка прэпаратаў для барацьбы з віруснымі (уключаючы гепатыт C) і анкалагічнымі захворваннямі.
Natco Pharma працуе ў Індыі, ЗША, Еўропе і Азіі. Даччыныя прадпрыемствы размяшчаюцца ў Паўночнай і Лацінскай Амерыцы, Азіяцка-Ціхаакіянскім рэгіёне, на Блізкім Усходзе і ў Паўднёва-Усходняй Азіі.
Першапачаткова кампанія называлася Natco Fine Pharmaceutical Ltd. Яна стала афіцыйна публічнай з ліпеня 1992 года. У лютым 1993 года змяніла сваю назву на Natco Pharma (NPL).[3]
Асартымент прадукцыі Natco Pharma Limited складае больш за 500 лекавых найменняў і пастаянна пашыраецца дзякуючы фундаментальных даследаванняў і супрацоўніцтве ў сферы тэхналогій[4].
NPL з’яўляецца вытворцам лекавых прэпаратаў для кампаній Ranbaxy і Parke Davis і ўладальнікам сертыфікацыі ISO 9002, якая дазваляе развіваць экспарт. Natco Pharma Ltd ініцыявала працэдуры рэгістрацыі прэпаратаў пад уласным брэндам больш чым у 20 краінах.
Для выхаду на амерыканскі рынак NPL сфармавала даччынае прадпрыемства Natco Pharma ў ЗША і ўступіла ў даследчае супрацоўніцтва з Рэгіянальнай даследчай лабараторыяй у Джаму, Цэнтрам клеткавай і малекулярнай біялогіі для сінтэтычных пептыдаў і Цэнтральным інстытутам даследаванняў скуры.
Natco Laboratories, Natco Parenterals і Karanth Pharmaceuticals аб’ядналіся з флагманскай кампаніяй NPL, каб забяспечыць вялікую базу актываў і павялічыць высокатэхналагічныя магчымасці[5].
Зарэгістраваны офіс знаходзіцца ў горадзе Хайдарабад, Індыя.
Кампанія пачала сваю дзейнасць у 1981 годзе. Сёння ў яе актыве ўласныя даследчыя цэнтры і больш за 4000 кваліфікаваных навукоўцаў. Прадукцыя NPL экспартуюцца ў ЗША, Аўстралію, Канаду, Бразілію, краіны Еўропы, краіны СНД, В’етнам, Ганконг, Кітай, Нідэрланды, Нігерыю, Танзанію і Кенію і інш.
Natco Pharma Limited мае сертыфікат Сусветнай арганізацыі аховы здароўя і вырабляе прадукцыю для кампаній Ranbaxy Laboratories Ltd., Eskayef Ltd., Parke Davis (I) Ltd., Fulford India Limited, Cadila Ltd., John Wyeth India Ltd., ICI Ltd. і SOL Pharmaceuticals Ltd.[6]
Natco Pharma Ltd вырабляе аналагі дарагіх вядомых, брэндавых лекавых сродкаў, робячы іх даступнымі для пацыентаў з нізкімі даходамі.