Nembrotha lineolata — від голожаберных малюскаў сямейства Polyceridae.
Даўжыня — 70 сантыметраў. Цела вузкае, пярэдні край галавы закруглены, задні край цела завостраны. Дарсальная паверхня плаўна пераходзіць у латэральныя паверхні, а вентральная паверхня, званая ступнёй, заўсёды плоская, такім чынам Nembrotha lineolata падобная ў перасеку на паўкола. Маюцца тоўстыя ротавыя шчупальцы, а абодва рынафоры маюць трыццаць ламелей і могуць ўцягвацца. У цэнтры дарсальнай плоскасці анальная адтуліна, акружаная трыма вырастамі, падобнымі пёрам. Цела крэмава-белага колеру, а ўздоўж яго прамыя або звілістыя чырвона-карычневыя палоскі, і па краі ступні сіняя палоска. Ротавыя шчупальцы сінія або фіялетавыя з жоўтай палоскай. Рынафоры чырвоныя, але бываюць жоўтымі ў каморскіх Nembrotha lineolata.
Nembrotha lineolata жыве ў Інда-Ціхаакіянскай вобласці[1]. Распаўсюджванне гэтага віду абмежавана на захадзе Афрыкай, а на ўсходзе ўключае ў сябе Малайзію[1], Філіпіны, Інданезію[1], Аўстралію і Фіджы[1].
Зноскі