Neotinea lactea

Neotinea lactea
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Neotinea lactea


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  59335
IPNI  998312-1
TPL  kew-134143

Neotinea lactea — від архідэй, які сустракаецца ў Еўропе ад Францыі да Турцыі і ў дзвюх краінах Паўночнай Афрыкі: Алжыры і Тунісе[1]. Яго кветкі ад бледна- да светла-ружовага колеру адлюстроўваюць яго відавы эпітэт lacteus (малочны)[2].

Упершыню від быў апісаны ў 1798 годзе Пуарэ з Алжыра[3].

Neotinea lactea — трывалы полікарпічны  (руск.) геафіт ад 10 да 25 см вышынёй пры цвіценні. Сцябло кветкі круглага перасеку з разеткай з 4-6 лісця ў аснове і злёгку рабрыстае на верхавіне, некалькі больш дробных лістоў пакрываюць сцябло вышэй. Мноства дробных кветак утвараюць шчыльную гронку да 7 см даўжынёй авальнай або цыліндрычнай формы[4][5].

Neotinea lactea аддае перавагу сухім вапнавым глебам і добрым асвятленнем. Расліны можна знайсці на вышыні да 1800 м на вапнавых лугах  (англ.), у закінутых аліўкавых садах, на адкрытых месцах у гарыгах і адкрытых лясах.

Зноскі

  1. Neotinea lactea. Plants of the World Online. Royal Botanic Gardens Kew. Праверана 28 April 2021.
  2. Neotinea lactea (Poir.) R.M. Bateman, Pridgeon & M.W. Chase (англ.). Funghi in Italia - Fiori in Italia - Forum Micologia e Botanica. Праверана 28 красавіка 2021.
  3. Neotinea lactea. www.orchidsofbritainandeurope.co.uk. Праверана 28 красавіка 2021.
  4. Neotinea tridentata subsp. lactea - Milky Orchid. First Nature. Праверана 28 April 2021.
  5. Orchis couleur de lait Neotinea lactea. Tela Botanica. Праверана 28 April 2021.
  • Ouvrage collectif sous l'Egide de la Société Français d'Orchidophilie, 1998.: Les Orchidées de France, Belgique et Luxembourg, Collection Parthenope, ISBN 2-9510379-1-0
  • Pierre Delforge, 1994.:Guide des orchidées d’Europe, d’Afrique du Nord et du Proche-Orient, Delachaux et Niestlé, ISBN 2-603-01323-8